Больше рецензий

14 ноября 2016 г. 18:39

1K

5 Падпольна-партызанскае каханне

Аповед ідзе ад першай асобы: ад імя зусім маладой жанчыны. Магчыма, у гэтым плане аўтар крыху перагнуў палку. Васемнаццацігадовая Валя выглядае ў яго мудрэйшай за ўсіх партызанскіх камандзіраў, нічога яна не баіцца, ўсё ўмее прадугледзець, нават раўнуе, як сталая жанчына. А ў яе ж усё упершыню.
Толькі і было, што некалькі спатканняў, ды прызнанне ў каханні, ды пара начэй разам, ды роспіс у "лясным ЗАГСе" без прысутнасці жаніха. А потым застаўся толькі прыхаваны боль на доўгія гады.
Прыемна. што ўсе геаграфічныя назвы ў аповесці рэальныя: вёскі Скіток, Цярэшкавічы. гомельскія вуліцы — Рэчыцкая шаша, Бакуніна, Астроўскага, гомельскія ж установы — чыгуначны тэхнікум, станкабудаўнічы завод і г.д.
Твор — кранальны і гераічны. Хоць, на першы погляд, гэтыя паняцці цяжкасумяшчальныя. картинка Irina_Tripuzova