Больше рецензий

8 марта 2015 г. 14:20

633

5

Я заўжды быў за спрадвечныя беларускія назвы, а ніяк не за калькі з рускай мовы, або ангельскай. Нашто нам вратар ці галкіпер, калі ёсць цудоўнае слова брамнік, напрыклад? У аповесці "Лабірынты" распавядаецца пра існаванне ў Полацку клуба "Археалагічнай вольнай контэрфратэрніі". Пры пасяджэнні клуба, які збірае мясцовую інэлегенцыю (аматар-археолаг Іван Іванавіч, "падземны чалавек" мешчанін Грыгор, вучыцель гарадской школы і інш.), абмяркоўваюцца пытанні гістарычнага і культуралагічнага характару. Напрыклад, вучыцель сцвярджае, што не толькі ў Антычнасці, але і на нашых землях быў росквіт высокай культуры. Памешчык пацвярджае гэта фактамі існавання ў нашага народа сваіх назваў астранамічных адзінак:

Пад найменнем Чагір фмгуруе Венера ў супрасльскім календары ХVІІІ ст... Вялікую Мядзведзіцу называюць Стажарамі, Плеяды - Сітцом, або Вуціным Гняздом; Арыёнаў пояс - Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай Дарогі называюць Праллямі, або Жалезны Абруч; у галаве Млечнай Дарогі знаюць Касьбітоў, а саму Млечную Дарогу называюць Вайсковым Станам".

Цікавыя навуковыя звесткі аўтар спалучае з захапляльным сюжэтам, у якім знаходзіць містычнае. Падземны чалавек вядзе аўтара ў лабірынты, што схаваны пад адным са зруйнаваных замкаў. Там, у цемры, падземны чалавек гіне праз дзіўныя абставіны, але адкрывае тайну. З'яўляецца Іван Іванавіч і распавядае, што пад зямлёй схаваны скарбніцы цывілізацыі, якія не менш каштоўныя за антычныя. Яны сведчаць пра існаванне сваёй міфалогіі (Тур, Лада, Пярун, Люцец і кожнаму дню, кожнаму задзіяку адпавядае сваё бажаство). Так, у індзейцаў мая быў свой бог на кожны дзень. В.Ластоўскі падчас "экскурсіі" дае звесткі з рымскай і грэчаскай міфалогіі, згадваюцца матывы "Праметэя прыкаванага" Эсхіла і твораў Гамера. Але не падумайце, што В.Ластоўскі толькі звяртаецца ў мінулае - у цэнтры ўвагі будучыня.
Аказваецца і беларуская літаратура напачатку ХХ ст. мела фантастычныя творы, але мы пра гэта так мала ведаем і лічым нашу культуру забітай, а літаратуру нічаму не вартай. У "Лабірынтах" пад зямлёй жывуць лепшыя навукоўцы, што займаюцца вынаходніцтвамі і ўжо навучыліся разлагаць элементы, з якіх могуць утварыць любую рэч. Дзякуючы элементу падобнаму да радыя, з якога складаецца Сонца, яны не старэюць і могуць дыхаць і жыць у тысячах кілометраў пад зямлёй. Галоўны герой, падобна персанажам Борхеса (хаця дакладней будзе сказаць, што лабірынты Хорхе падобны да твораў В.Ластоўскага), вывучае багатую падземную бібліятэку, і фінал містычны, як у кнігах лацінаамерыканца. Герой страціў прытомнасць, а калі ачуняў, то ўбачыў... падземнага чалавека! Але што здарылася далей, вы даведаецеся, калі самі прачытаеце твор.
Цікавага прачытання!

Комментарии


Яшчэ твор нагадвае "Iмя ружы" Эка, дакладней наадварот)). Прыемна, але дагэтуль i не ведау, што Ластоускi пiсай нешта падомнае.