Больше рецензий

21 января 2015 г. 16:11

282

3.5

Прыемна ўразіла:
1) Надзвычай добры стыль, прыгожы і лёгкі. Безумоўная клясыка.
2) Сапраўдная любоў да Беларусі ў кожным сказе, вельмі глыбокае веданьне яе.
3) Энцыкляпэдычная эрудыцыя.
4) Позьне-савецкія няшкі, кшталту цыгарэтаў БТ ці Ікарусаў. 1979 г.

Непрыемна ўразіла:
1) Няспыннае "франдзіраваньне" і дробнае дысыдэнцтва.
2) Замнога спэкуляцый на тэмы рэлігіі: тут табе і Новы Тэстамэнт, і касьцёл, і ксёндз, і пэрсанажы-вернікі.
3) Замнога алькаголю. Месцамі п'юць ледзь не на кожнай старонцы.
4) Замнога выбрыкаў сюжэту, у канцы гэта нагадвае ўжо нейкую пародыю ці трэш.
5) Нягледзячы на тое франдзіраваньне, увогуле Караткевіч пяе песьню савецкай уладзе і азартна "палюе на ведзьмаў" - чорныя фашысцкія і шляхецкія ворагі тут і там.

Павесяліла:
1) Абавязковыя закаханыя жанчыны. А як жа бязь іх? Герой беларускага рамана павінен кахаць направа і налева!

Пасьля гэтага рамана Караткевіч уяўляецца паўлінам, які распускае хвост перад самотнымі кнігалюбкамі: маўляў, я і вэтэран, і доктар навук, і ведаю багата моў, і чыноўнікаў шугаю, і міліцыі рот затыкаю, і Біблію чытаю, і над Марксам-Леніным жартую, і п'ю, і лаюся, і кахаюся, і бандытаў голымі рукамі перамагаю - і ўсё гэта дзеля сяброў і савецкай Радзімы.

Сьмешны падлетак, але чысты душою.