Больше рецензий

8 мая 2024 г. 20:38

51

3 Дэманы ў школьным жыцці - гэта нармальна?

І зноў кніга з даўняга спісу. Тое, што не паспяваеш прачытаць у падлеткавым узросце, спрабуеш не выпусціць цяпер. І зноў Керсцін Гір не перастае здзіўляць мяне. Думала, што трылогія "Таймлес" будзе адзінай з творчасці пісьменніцы, што прывядзе мяне ў апантанасць. Але ў твора есць усе шанцы папоўніць скарбонку дзівацтваў.

Асабліва для мяне, ад кнігі вее вайбам серыялаў "Зачараваныя" і "Пляткарка". Не судзіце строга, ні адзін з іх я не глядзела, усяго толькі абапіраюся на агульнадаступную інфармацыю. Так што верагодна, што дзесьці трапіла міма. І ўсё роўна містыка і школьныя плёткі так і смярдзяць прыгодамі на пятую кропку.

Пісьменніца зноў адпраўляе апавяданне ў Велікабрытанію. Здаецца, што гэтая краіна мае асаблівае значэнне ў жыцці Керсцін Гір. І тым не менш, ад Лондана там засталіся толькі двухпавярховыя аўтобусы і шматлікія вулачкі, дзе лёгка заблытацца. А ў астатнем нават і не адчуваецца, што гэта той самы Лондан.

Героі даволі прывабныя. Персанажы разнапланавыя, іх роля адназначна не прапісаная, у кожным з іх прысутнічаюць дабро і зло. Але ўжо занадта яны прыспешваюць падзеі. Любоўныя лініі развіваюцца вельмі хутка. І не трэба мне казаць пра каханне з першага погляду - дадзены ход тут выглядае танна, быццам аўтар хацела хутчэй скончыць гісторыю, а затраўку для наступнай гісторыі трэба было пакінуць. Хоць я да апошняга спадзяюся, што ў галоўнай гераіні будзе іншы бойфрэнд. Цяперашні хай і добры, але ўсё ж недастаткова, каб я завішчала ад захаплення. Надзея памірае апошняй.

Не магу не адзначыць узнікшае жаданне займець такія ж здольнасці, якія былі ў герояў у сне, але толькі ў рэальным жыцці. Асабліва гэта нагадала діснэеўскія мультфільмы, дзе за секунду гераіня ператваралася ў прыгажуню, змяніўшы вобраз. Зайздрошчу белай зайздрасцю: я збіраюся кудысьці вельмі доўга, так што мне гэта патрэбна.

Фінал атрымаўся трошкі скамечаным і незразумелым. Яго паклалі літаральна ў некалькі сказаў. І ў выніку засталося чакаць адэкватнага тлумачэння ў наступных кнігах серыі.