Больше рецензий

EvrazhkaRada

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

13 апреля 2024 г. 14:47

104

4.5 У расейскай версii шмат чаго не хапае!!!

З чым параўнаць асалоду ад чытання на роднай мове? З гарачай гарбатай пад пледам? Напэўна, добрая кнiга i гарбата - лепшыя сябры!

Раман вельмi спадабаўся, выклiкаў шмат пачуццяў: уражанне, натхненне, узрушанасць. Асаблiва шкада сабулю Гердачку i гаспадара, якi столькi зрабiў, дзеля яе выратавання, але...

Я не буду пераказваць змест твора, скажу толькi, што гэтую кнiгу я заклiкаю ўсiх чытаць абавязкова.

Што мяне непрыемна здзiвiла, дык гэта тое, што ў рускай версii шмат чаго паўбiралi. Як я даведалася? Вельми проста. Быў адзін абзац, які я не зусім зразумела і вырашыла паглядзець расейскамоўную версію. І якім жа было маё здзіўленне, калі аказалася, што яго там проста няма! Я  перыядычна гартала расейскую "Ночь" i налiчыла шмат месцаў, якiя ёсць у беларускай "Ночы", але няма у расейскай! Таму калi ёсць магчымасць, чытайце на той мове, на якой насамрэч напiсан твор! Без тых абзацаў, якix няма ў перакладзеным рамане, змест, канешне, не пацярпеў, але ж некаторую прывабнасць твор страцiў  і аўтар не раскрыўся ва ўсёй сваёй паўнаце.

І наогул, перакладзiце раман цалкам, не губляючы ніводнага радка! Гэта будзе справядліва!

Прочитана в рамках игр "Книжная полка" и "Новогодний флешмоб". Большая благодарность за совет  LanKa

Комментарии


Асалода. Дзякуй за словы!)