Больше рецензий

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 сентября 2014 г. 00:38

977

4

Адам Глёбус - сапраўдны майстар малой прозы і, хоць і рана яшчэ падсумоўваць вынікі, напэўна, галоўнае маё кніжна-беларускае адкрыццё гэтага году.

"Койданава" - гэта чарговая варыяцыя на тэму "страчанага свету дзяцінства". Без асаблівага бляску, без ідэалізацыі. Гэта гімн малой радзіме, роднаму мястэчку, яго жыхарам. Без залішняга пафасу, просты і шчыры. Насамрэч, такія вось замалёўкі аб звычайным пакідаюць пасля сябе значна моцнае уражанне, чым нястрыманыя усхваленні, рэальнасць якіх заўжды ставіцца пад пытальнік, падаецца перабольшанай, а таму - несапраўднай. Недаверу да апавяданняў Адама Глёбуса не ўзнікае - я сама неаднойчы чула такія гісторыі. Як з-за дробязі прыходзілі да "зялёнага змію", як гінулі самыя прыгожыя дзяўчаты, як хлопчыкі ездзiлi па хлеб на роварах, як сусед спазніўся на вяселле, бо шукаў шкарпэтку, якая была надзета на нагу - як здараліся самыя звычайныя і самыя незвычайныя рэчы. Мазаіка навэл утварае сапраўдную партрэтную галерэю беларускага мястэчка мінулага стагоддзя (цяжка ўявіць, але тое, што адбывалася яшчэ ўчора, ужо з'яўляецца гісторыяй). Тэкставая версія - жывыя твары глядзяць са старонак і кожны сказ як мазок пэндзлю. Так, калі аўтар піша вершы, гэта адчуваецца і ў прозе.