Больше рецензий

24 февраля 2024 г. 18:14

44

2 Спойлер Мяне апусцілі з нябёсаў на зямлю

Кніга пачынае заносіць чытача ў вір падзей ужо с першых старонак. І быццам бы гэта  добра, бо ў папярэдніх частках апавяданне ішло даволі павольна і да асноўных дзеянняў аўтар прыходзіла толькі бліжэй да сярэдзіны. Але ўсё роўна я засталася незадаволенай. Чаму? Таму што ад той суровай Розы, якая была ў чацвёртай частцы, нічога не засталося. Я зноў бачу дзяўчыну-падлетка з ружовымі соплямі і ў любоўным трохвугольніку. Хочацца выць ад адчаю. А пачыналася так прыгожа...

Здаецца, што гераіня павінна адумацца, бо яна ўжо не вучаніца Акадэміі, а сапраўдны дыпламаваны страж, які, да таго ж, мае вопыт вядзення рэальнага бою, у адрозненне ад сваіх аднакласнікаў. І ўсё роўна Роза ўцягвае старонніх людзей у свае праблемы, прымушаючы іх скакаць пад яе дудку. Яна чапляецца за былыя пачуцці да Дзмітрыя, якія быццам выключаюць тумблэр адэкватнасці ў яе галаве, і яна творыць усякае глупства. Я бачу мала разумных рашэнняў. І самае дурное з іх - выцягнуць Віктара Дашкава з турмы.

Так, многія скажуць, што менавіта на гэтым і заснаваны сюжэт кнігі, што без Віктара немагчыма само існаванне дадзенай частцы. Але куды падзяваўся розум Розы, якая выдаткавала столькі сіл, каб пасадзіць яго ў астрог навекі. Яна супярэчыць самой сабе і лічыць нармальным пускацца ў авантуру толькі мяркуючы па чутках. Што толькі не зробіш дзеля выратавання бусечкі Дзмітрыя. Але дзяўчыне хоць кол на галаве цяшы, яна не бачыць, што Белікаву на гэта пляваць. І з большага гэта можна разглядаць як гвалт. Аднак падобная думка нікому не прыходзіць у галаву. Усе ж выратоўваюць душу Дзмітрыя, ён жа стане нармальным, як і раней. Не! У таго сур'ёзная псіхалагічная траўма, і Роза ў якасці выратавальніка чалавечнасці неяк не ўпісваецца. А вось самазабойца Лісса - гэта так, тое, што доктар прапісаў. Ха-ха вам тры разы!

Канцоўка ў некаторай ступені можа аказацца прадказальнай. Ужо калісьці дзёрскі нораў Розы павінен быў выйсці ёй бокам, і гэты дзень настаў. Нічога, акрамя раздражнення, галоўная гераіня не выклікала. Ды і іншыя героі недалёка ад яе сышлі. Парадаваў толькі сюжэт, што пачаў развівацца хутчэй. А па разумных персанажах я пачала сумаваць. Спадзяюся, яны вернуцца.