Больше рецензий

20 октября 2023 г. 16:44

3K

0 Класіка беларускага дэтэктыва

Культавая  беларуская кніга пачалася для мяне ў так бы мовіць "цыфравым" выглядзе.
З улікам таго, што гэта класіка беларускай літаратуры, якая не губляе сваей папулярнасці. На "Чорны замак Альшанскі" напісана шмат прафесійных рэцэнзій, такасама я знайшла навуковыя працы і вырашыла, што мне тут як звыйчайнаму чытачу можна толькі  банальна сказаць:
"мне вельмі сбадабалася, раю ўсім пачытаць, калі вы яшчэ гэтага не зрабілі"...))
І не залазіць у больш падробны разбор, бо ўсе роўна ведаў маіх не хопіць.
Але, калі вы "пачатковыя" чытачы, то кароткія ўводзіны я здольна распавесці.

Галоўны герой Антон Косміч жывець у Мінску, з’яўляецца спецыялістам па сярэдневяковай гісторыі, "неблагім палеографам". Напісаў некалькі гістарычных дэтэктываў.
Ён мае ўладкаванае халасцякае жыццё, якое яго цалкам задавальняе.
Але літаральна ў адзін момант усе змяняецца.
Да яго прыходзіць лепшы сябр Мар'ян Патшынскі, «ларнік  вучоны», адзін з лепшых у краіне знаўцаў архіўнай справы.
І кажа, што яго хочуць забіць. А матывам для забойства служыць кніга, якая ёсць у Пташынскага. Гэта рэдкае выданне 16 ст.

А далей усе па дэтэктыўнаму. Сябра сапраўды памірае, нібыта па натуральных прычынах, але Косміч разумее, што гэта  не звычайная смерць  і вырашае разабрацца.
Галоўны герой пачынае распутваць клубок,які цягнецца ў 17 ст, закручваецца ў часы другой сусветнай вайны, а разбірацца  Антон будзе не без пагроз для жыцця і здароўя.
Ізноў будуць гістарычныя падзеі, уплеценыя ў дэтэктыў, адметная рыса Караткевіча.