Больше рецензий

EvrazhkaRada

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

9 апреля 2023 г. 15:17

308

5

Cказаць, што мяне ўзрушыла аповесць - гэта нiчога не  сказаць. Прачытала ўчора, але i дагэтуль не магу раскласцi свае пачуццi па палiчках.

Мне здаецца, что постаць Паўла Кабыцкага самая складаная (менавiта яго, а не Францiшкi). Я не магу адказаць на пытанне, чаму ён на абразы адказваў нязменнай любоўю, якiя ў яго были iмкненнi? Ён святы? Я бы не вытрывала такое стаўленне да сябе.

Чамусьцi мне гэтая аповесць нагадвала... як гэта не дзiуна... твор Голдынга "Бачная цемра". Вось i у Франкi таксама была гэтая бачная цемра ў душы. I мне нават шкада яе, бо яна сама не ведала, што з ёй рабiць...

Твор Элiзы Ажэшкi ўзнімае для мяне вельмі важныя пытаннi: цi трэба трываць цемру блiзкiх людзей, ці трэба падстаўляць другую шчаку ў надзеі, што чалавек выправіцца? Гэтыя пытаннi пакуль без адказу...


Прочитала в рамках игры "Игра в классики"

Комментарии


Асалода ) Дзякуй )