Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

16 июля 2022 г. 13:55

185

4

Ірына Багдановіч пайшла шляхам Ніла Гілевіча. То бок, уласны занятак літаратурай спалучала з працай на ніве літаратуразнаўства. Досыць шмат беларускіх пісьменнікаў пасля заканчэння філфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта затым вучыліся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі. Але лічаныя з іх заставаліся ў літаратуразнаўстве. Ірына Багдановіч засталася і папрацавала на гэтай ніве вельмі плённа. Дастаткова сказаць, што шэраг яе грунтоўных манаграфій выйшлі кнігамі, такія як «Янка Купала і рамантызм», або «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння». А так як яе літаратуразнаўчыя зацікаўленні - гэта перадусім XIX і пачатак XX стагоддзя, то Ірына Багдановіч не магла не захапіцца і перакладамі. Бо многія творцы тагачаснай Беларусі, асабліва ў XIX стагоддзі, пісалі па-польску. І гэтую спадчыну Ірына Багдановіч пачала вяртаць у беларускі культурніцкі дыскурс. Апошнія некалькі гадоў даследчыца занятая вяртаннем у беларускі кантэкст польскамоўнай паэткі, пісьменніцы і мемуарысткі Габрыэлі Пузыні. Габрыэля Пузыня нарадзілася ў Вільні ў 1815 годзе, пабралася шлюбам і жыла ў маёнтку мужа Гарадзілава (цяпер Маладэчанскі раён), збірала мастацкую калекцыю, бібліятэку. Гасцямі яе літаратурнага салону былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі. У Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў. Ірына Багдановіч пераклала частку спадчыны паэткі і выдала кнігай «Струмень любові».

Такім чынам кніга Ірыны Багдановія як бы аб'яднала ўсе яе галоўныя захапленні, пра што і адзначана ў анатацыі да зборніка.

Для аматараў творчасці Ірыны Багдановіч будзе цікавым, напрыклад, прачытаць аўтабіяграфічнае эсэ «Паненка з навабеліцкага саду».

А ў святле сённяшніх дыскусіяў пра нацыянальную ідэю Беларусі карысна прачытаць артыкул Ірыны «Нацыянальная ідэя ў паэтычных сімвалах
1910–1920-х гг».

Але ўсё ж галоўная ніва, якую ўрабляе Ірына Багадновіч, - гэта паэзія. А пачынаецца нізка новых вершаў можна сказаць, і адмысловым гімнам, і нацыянальнай ідэяй ад Ірыны Багдановіч. Верш называецца «Людзі на ўзвышшы».

Кажуць хлусы: беларусы —
Людзі на балоце,
І балота іх калыска
Ў радасці й самоце.
Але мы тут скажам з верай
Хлусакам увішным:
Беларусы — гэта ўперад
Людзі на Узвышшы!
А калі іх цёмны сілы
У балота цягнуць,
Молім шчыра: Божа мілы,
Выбаў з тае багны!
І праліся ў сэрцы, душы
Ласкаю нябеснай,
Каб нам цешыцца няскрушна
Доляю пачэснай.

Комментарии


А чаму кнiга называецца Залатая Горка?