Больше рецензий

21 марта 2022 г. 21:20

902

5

o-r.jpgВыбiраючы чарговую кнiгу для чытання, я натыкнулася на «Радзіва "Прудок"» Андруся Горвата i вырашыла расказаць вам трошкi пра яе, хоць i прачытана яна даволi доўно, але з'яўленне яе на маёй палiчцы мае сваю гiсторыю i вось якую))

Андруся я пачала чытаць яшчэ ў фэйсбуку і калі яго гісторыі выйшлі ў адной кнізе я вырашыла, што яна абавязкова павінна быць у маёй "бібліятэцы" і адправілася за ёй у Купалаўскі тэатр, дзе атрымаць яе можна было з рук самаго аўтара. Кнігу я атрымала, але вось за подпіс мне давялося "пазмагацца". Андрусь выявiўся заўзятым прыхільнікам думкі пра тое, што сталіца Палесся - Мазыр, я ж, лічу, што мой любы Пінск - не толькі адзiн з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусi, але менавіта ён - сталіца Палесся) і ў нас выйшла спрэчка, як той казаў не абы якая)), але подпіс я ўсё ж атрымала - які? – глядзiце на  фотаздымку))

I трошкi пра саму кнiгу: «Радзіва "Прудок"» - гэта выдатная жывая беларуская мова, мова гутарковая, эмацыйная, простая, але мудрагелістая, цёплая і адкрытая. Усе гэтыя пацешныя «тутака, тамака, бабця, штоліся..." выклiкаюць успамiны пра маё вясковая дзяцiнства, а гэта значыць усмешку i цеплыню)

Андрусь на старонках кнігі смяецца, здзіўляецца, захапляецца, сумуе, баіцца, спадзяецца, злуецца.., што робіць яе вельмі жывой і сапраўднай.

Кніга пэўна пакідае пасля сябе светлае пачуццё, але адкрывае і страшную таямніцу: «сваё» нельга забраць з сабой, да яго можна толькі прыйсці ці вярнуцца.

«Радзіва "Прудок"» - гэта цудоўна!