Больше рецензий

FlynnCarsen

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 апреля 2021 г. 18:03

897

4.5

Цікавая кніга. Сапраўды, было над чым пасмяяцца, было над чым пасумаваць, было над чым крыху задумацца. Героі вышлі яскравыя, не героі, канешне, увогуле, але яскравыя. Мова жывая, нават занадта месцамі. Сюжэт вельмі незвычайны, развязка даволі нечаканая - усё, каб зацікавіць сучаснага чытача. Нават я, хаця і не надта цікаўлюся раманамі пра фраяркоў, але ж не адарвалася. Асобна хацелася б пазначыць міфалогію, якая вельмі добра ўплялася ў кнігу. А беларускія ведзьмары - гэта асобны від мастацтва.
Адным словам, гумар, сюжэт і жыццёвая філасофія далёкіх ад філасофіі хлопцаў можа зацікавіць амаль кожнага чытача на некалькі дзён. Крыху расчаравала канцоўка, але гэта, як сказаў бы Хамяк, толькі мае праблемы.
Безумоўна раю пачытаць гэтую гісторыю, каб паглядзець на шырыню беларускай літаратуры. Віктару Марціонвічу вялікі і шчыры дзякуй.