Больше рецензий

16 января 2021 г. 22:41

9K

5 Хто ты гэткі….?

“Каласы пад сярпом тваім” – гэта тая кніга, якую павінен прачытаць кожны беларус, каб зразумець сябе, адчуць свае карані. Іншым зразумець гэты раман будзе даволі складана. Толькі беларус можа адчуць да апошняй кроплі гэты боль па страчанай волі, зруйнаванай мове і культуры. Што нам за шчасце такое выпала? Нават ужо не ў такім і далёкім XIX стагоддзі не разумелі мы яшчэ, хто мы такія, хто мы і што мы на гэтай зямлі? Гэта кніга дапамагае нам асэнсаваць, что мы маем сваю зямлю, мову, культуру, что мы – беларусы, а не проста тутэйшыя. Заўважце, як моцна здзіўляліся ўсе, калі ці Алесь, ці Кастусь, ці іншыя хлопцы з суполкі “Братэрства чартапалоху і шыпшыны” называлі сябе беларусамі. Что гэта за беларусы такія? Мы беларусы? Не тутэйшыя?
Апавяданне ідзе даволі павольна, аўтар паступова знаёміць нас з галоўнымі героямі, з месцам дзеяння. Напачатку нават трохі не хапае падзей у кнізе. Шмат апісваецца прырода, як у лепшых традыцыях Льва Талстога, шмат мелкіх падзей, якія таксама трохі церпіш….а вось потым… Потым пачанаюцца вельмі важлівыя разважанні аб сэнсе жыцця цэлай нацыі, якую яшчэ толькі чакае разуменне таго, что мы адзіны народ таму, что жывём на гэтай зямлі, звязаны адной мовай і гісторыяй.
Роман напісаны, канешне, для падрыхтаванага чытача, без добрага ведання гісторыі (такім, як я) чытаць трохі складана і патрэбна паралельна шукаць звесткі пра гэтыя падзеі і некаторых дзеячых асобаў. Але гэта не так важліва, бо гэтую кнігу разумеешь перш за ўсё душой, а ў наш час раман стаў блізкім і зразумелым для кожнага беларуса, бо тыя тэмы, что ўзнімае Уладзімір Сямёнавіч, і сёння гучаць актуальна.
Адна з таких тэм – мова. Беларуская мова заўсёды чамусьці лічылася сялянскай, мужыцкай. Яна жыла на полі, у гаі, у маленькай сялянская хаце, усюды лілася песняй, але сярод простых. Таму так і называлася “размаўляць па-мужыцку”, г.н. па-беларуску. Сярод паноў паважаліся іншыя “высокія” мовы – французкая, руская, або руская с нейкім прымесам польскіх слоў, залежала ад рэгіёна. І ў нашы часы мова жыла да апошняга якраз у вёсцы, чыстая беларуская мова, пакуль і там не памерла. І мы павінны аднавіць яе, бо беларуская мова – такая мілагучная, прыгожая, простая і пяшчотная, як матчыны словы, родная, як наша зямля, бясцэнная, як свежы гарачы хлеб с печы. Па чым сумаваў найперш Корчак, калі ляжаў паранены – па паху матчынага хлеба, бо ён атаясамліваўся з родным домам, з маці, са сваімі дзецьмі.
Воля. Кожны чалавек хоча свабоды, яна даецца яму ад Бога, і ніякі іншы не мае права гэты дар у яго адбіраць. Менавіта з гэтага пункту гледжання тут разглядаецца паўстанне сялян супраць паноў. Гэта не быў мяцеж, а толькі спроба атрымаць магчымасць працаваць і не быць цацкай у руках пана. Сяляне не хацелі крыві, яны хацелі, каб да іх адносіліся, як да людзей, не здекваліся і плацілі за іх працу. Вось і ўсе патрабаванні. Не было гэта бунтам у шырокім сэнсе гэтага слова, людзі проста стаміліся цярпець. Паспрабуйце сёння сказать каму-небудзь, что ён за сваю працу не атрымае ні капейкі грошай. Розніца ў тым, что ад дрэннага кіраўніка можна пайсці, а вось проста пайсці ад пана мужык не мог.
Што да самой назвы твора…. “Каласы пад сярпом тваім” – нехта з героеў казаў так (мабыць, стары Вежа, дзед Алеся), што ўсе мы, людзі – гэта каласы пад сярпом, г.н., воляй ці гневам Божым. Такімі тонкімі слабымі каласкамі былі і мы, заўсёды ад некага залежныя, заўседы пад страхам страціць сваю краіну і стаць паслухмянай калоніяй – або Расіі, або Польшчы, пад кім - вялікай розніцы няма. Ніхто з іх не мог і не хацеў падумаць, што мы можам марыць аб сваей незалежнай краіне і жыць асобна, а не быць проста маленькай краінай паміж вялікімі дзяржавамі, што проста хочуць падзяліць нас на кавалачкі і сцерці наша імя са старонак гісторыі. Пад гнётам русскага суседа беларуская мова, культура і нацыянальная самасвядомасць як ніколі былі ў заняпадку. Польскі сусед таксама не быў літасцівым да нашай нацыянальнай годнасці.
Не выправілася становішча і сёння, і нават стала горш. Разам з самасвядомасцю мы згубілі і мову, цяпер у нас беларус, які ў Беларусі размаўляе на беларускай мове лічыцца воргам і фашыстам ці проста палітычна небяспечным чалавекам, які хоча аддзяліцца ад звыклага ладу жыцця. Мы бачым, што гісторыя паўтараецца, мы маем падобныя да таго часу праблемы. Але…Зараз мы ўжо іншыя, мы выраслі, мы сталі моцнымі, мы сталі смелымі, мы сталi з'яднаныя, як яшчэ ніколі ў жыцці.