Больше рецензий

3 января 2021 г. 15:10

113

5 "Чаму ўсё так?"

Прыемна пачынаць Новы год з цікавай кнігі. І яшчэ больш прыемна адкрываць для сябе новых аўтараў. Давялося дабавіць кнігу, бо яе не было на сайце. Гэта зразумела, бо наклад усяго 150 асобнікаў. "Чаму ўсё так?" - кніга маладой беларускай пісьменніцы. І на мой погляд, дэбют атрымаўся ўдала.
Таццяна Карытка напісала годную псіхалагічную аповесць з непрадказальным сюжэтам. Усе героі жывыя, з уласнымі рысамі характару. Кожны мае сваю гісторыю і свае шкілеты ў шафе. Было цікава за імі назіраць. Пачынаецца ўсё з таго, што чатыры дзяўчыны прыходзяць на рэаліці-шоу кшталту "Халасцяка". Адна з іх раптоўна і загадкава знікае, а астатнія працягваюць удзельнічаць у конкурсах, якія больш падобныя да псіхалагічных эксперыментаў. І вось тут аўтарка закранае вельмі важную тэму: як нашыя мінулыя псіхалагічная траўмы ўплываюць на нас. Можна зрабіць выгляд, што гэтага не было, паспрабаваць забыць ўсё. Але наш мозг -  вялікая загадка. І гульні з падсвядомасцю дабром не скончацца. Бо ад сябе не ўцячэш.
На сайце "Нашай Нівы" ёсць добрая рэцэнзія на гэтую кнігу, дзякуючы якой я і набыла сабе асобнік. Хочацца, каб больш людзей азнаёмілася з творам Таццяны Карытка, бо кніга годная. Яшчэ спадзяюся, што гэта не апошняя кніга аўтаркі