Больше рецензий

24 декабря 2019 г. 23:37

157

5

Прыемна канешне чытаць кнігі аўтара пачынаючы з самых першых і прыкладна па парадку далей і далей да самых апошніх. Я канешне не адношуся да нейкіх там кніга-крытыкаў, ці як называюцца тыя людзі якія прафесійна чытаюць кнігі і даюць нейкія свае водгукі, ад якіх залежыць... ну нешта да і залежыць, можа самі аўтары вельмі доўга чакаюць іх водгукі, каб ведаць што далей рабіць, у якім накірунку рухацца... Тым не менш, у мяне адносна Ясмінскай Надзеі ( Надея ) ўжо ёсць крышку разумення што было і да чаго яна дакацілася :))) Вось і зараз, чытаючы гэтую самую кнігу так і адчуваў яе прафесійны рост як аўтара. Кніга як быццам і напісана для дзяцей ( і тых хто верыць у цуды), але і мяне трымала да апошніх старонак. Калі параўнаць з тым самы "Восковым волшебником" то ў гэтай кнізе ў яе, на мой погляд атрымалася ад пачатку і да канца зрабіць аповесць роўнай у адным рытме, нешта ў 3/4... не было нейкіх хуткіх скокаў, таму чыталася цікава і пры канцы было вельмі прыемнае пачуццё ад прачытанага. Ну і канешне узнікла: "А што будзе далей?!" :) Здаецца ў хуткім часе мы гэта як раз і даведаемся. Бо тут можна яшчэ шмат чаго напісаць пра гэтых герояў... Той самы Дзед Фаня ;) цэлая кніга... Злы ці добры, і як ён трапіў у гэты горад!...