Больше рецензий

yozas_gubka

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

5 ноября 2019 г. 08:49

565

2.5 Часам банан гэта проста банан

Зноў на небасхіле сучбелліту ўзышла новая кніга калі не году, то дзесяцігоддзя і імя ёй “Песня пра Цімура”. І зноў ад пафаснасці і прыдыхання некаторых рэцэнзій на гэты твор у мяне пачынае зводзіць сківіцы і вочы закатваюцца ў гару: чарговы шэдэўр, а калі ўжо што-небудзь нармальнае пачытаць можна будзе!
На шчасце ў Адамовіча атрымаўся тэкст трохі больш чытэльны, чым у сёлетняга фіналіста Гедройця. З першых радкоў манера аўтара ламаць чацьвёртую сцяну і звяртацца да чытача наўпрост нібы да сабутыльніка ў кафэ “Белачка” бярэ за жабры і не адпускае роўна да таго моманту пакуль Адамовіч раптам не абрывае гэтыя постмадэрныя гульні ў дыялог і не вяртаецца да звыклага апавядальнага стылю (час ад часу ён такі ўзгадвае, што не ўсё яшчэ сказаў чытачу-сабутыльніку, але такога напора як ў першай траціне кнігі больш не будзе).
Няроўнасць, як на мой погляд, і ёсць асноўная хіба кнігі. “Песня” выглядае як лапікавая коўдра сшытая з абрэзкаў тэкстаў рознага характару і вартасці. Гуллівыя перамігванні з чытачом змяняе вязкая як кісель плыня свядомасці, за якой ідзе бадзёры пераказ на новы лад старажытнага эпасу, які абрываецца дзёрзкім анекдотам з жыцця беларускай літаратурнай багемы. Прызнаюся, гэтымі анекдотамі мяне кніга і прывабіла першапачаткова: адзін крытык выклаў нізку гэтых анекдотаў у сябе ў фэйсбуку і пасля такога не купіць “Песню” было цяжка. Якое ж было маё расчараванне, калі пасля прачытання “Паэмы” я зразумеў, што Карпека (не буду юліць, гэта быў ён) выклаў лепшае, што было ў кнізе з гумару і больша там нічога раўназначнага няма (ну не лічыць жа гумарам апісанне бойкі паэта і кухаркі за “Казачны замак”).
Але што ёсць ў “Паэме” апроч аўтарскага гумару (я неяк паспяшаўся ў каментах назваць яго стэндапам, але цяпер бачу, што такое параўнанне не зусім правільнае)?
Па сутнасці мы маем літаратурны капуснік, бэкграўнд герояў каторага вядомы будзе далёка ня ўсім чытачам (а ці патрэбны ён, той бэкграўнд?), перамешаны з рэфлексіямі аўтара на надзённыя і вечныя тэмы на фоне каторых раскручываецца эпас паэта Цімура Хоміча.
Гульні сучаснай беларускай інтэлектуальнай прозы з старажытнымі сюжэтамі, будзь тое жыціе святой ці шумерскі эпас, гэта ўхвальна, асабліва калі даведваешся пра гэтыя гульні з рэцэнзій абазнаных крытыкаў, але чым яны канцэптульна адрозніваюцца ад гульняў з сюжэтамі маскульту, за каторыя тыя ж крытыкі ругаюць іншых аўтараў?
Таксама я ня бачу ў тэксце нейкага патаемнага глыбокага сэнсу, за які кнігу ўвазносяць на алімп белліту. Але вельмі добра ўяўляю, як гэты глыбокі сэнс можна пабачыць і для гэтага ня трэба пашыраць свядомасць тымі сродкамі, якімі гэта робяць персанажы кнігі: дастаткова ўявіць на месцы галоўнага героя - аўтара, а на месцы агромністага баявога зубрападобнага робата - смерць, і, вуаля, перад вамі глыбокая прытча пра непазбежнасць смерці, яе прадчуванне і безвыніковыя спробы ўцячы ад наканаванага. Да такім жа спосабам можна знайсці глыбокі сэнс і ў спісе інгрыдыентаў на пачаку пяльменяў! Увогуле, калі я чую словы “аўтар насамрэч хацеў сказаць, але чытачы-ідыёты з нізкім інтэлектуальным узроўнем за хіханькамі-хаханькамі не пабачылі галоўнага!” мая рука цягнецца да пісталету. Можа гэта не чытачы не бачаць глыбіні, а крытык забыў затачыць брытву Акама? Бо часам банан гэта проста банан.

Комментарии


Нешта не магу чытаць я гэты твор:))) Таму вымушаны з Вамі пагадзіцца:)