mishyna_unuka

12 февраля 2023 г., 18:51

Цётка была ў гушчы ўсіх рэвалюцыйных падзей. З болем, з гневам прыняла яна паведамленне аб расстрэле безабаронных жанчын, дзяцей на вуліцах Пецярбурга. І першым водгукам на падзеі 9 студзеня з’явіўся яе верш "Небывалыя часы", напісаны ў студзені 1905 года.
Паэтэса нібы спынілася перад тым, што ўбачыла, і застыла ў адчаі. У яе не хапае слоў, каб выказаць сваё абурэнне, свой гнеў, сваю нянавісць. Яна не можа больш глядзець на сет вачыма, якімі глядзела на яго дагэтуль, ды хіба сёння свет такі, які ён быў учора? Злачынства цара нібы спаралізавала ўсё жывое [С. 53].