Больше цитат

Torvald5

13 декабря 2020 г., 18:39

МАЯК
Не ведаю я, калі і як
ва мне запаліўся гэты маяк,
але ён гарыць і гарыць ва мне
і свеціць мне ў маім туманЕ.
Не знаю, калі запаліўся ён.
Напэўна, калісь у нягоду.
Ды кліча мяне ён да новых дзён
і абяцае пагоду.
І я на яго іду, як марак
ідзе ў непагоду на маяк.
І будзе гарэць ён ясна,
пакуль я і сам не згасну.