"Хронікі Нарніі" — дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі — чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.
"Хронікі" — адна з найбольш паспяховых кніжных серый у гісторыі. Кнігі пра Нарнію перакладзены на 41 мову. Нарэшце дайшла чарга і да беларускай: у выдавецтве "Пазітыў-цэнтр" выйшла першая кніга цыкла — "Пляменнік чараўніка". У ёй тлумачыцца, як з'явілася Нарнія, адкуль прыйшла Джадзіс (Белая Вядзьмарка) і чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі у чарадзейны свет.
На беларускую мову "Пляменніка чараўніка" пераклала Надзея Кім, а афармленнем вокладкі займаўся вядомы мастак Раман Сустаў. У кнізе змешчаны арыгінальныя ілюстрацыі з першага брытанскага выдання, якія выканала знакамітая англійская мастачка Паўліна Бэйнс.
Пераклад "Хронік Нарніі" на беларускую мову — унікальны праект. Дагэтуль адзіным фэнтэзі, якое маглі набыць беларускамоўныя чытачы, былі творы Джона Роналда Руэла Толкіна — "Хобіт" і "Уладар пярсцёнкаў".
"Хронікі Нарніі" — дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі — чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе…
Комментарии
https://www.livelib.ru/book/1008369835-hroniki-narnii-prynts-kaspiyan-klajv-stejplz-lyuis
дадайце, калі ласка