Автор
Вера Бурлак

Вера Юр'еўна Бурлак

  • 7 книг
  • 3 подписчика
  • 29 читателей
3.8
34оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
34оценки
5 6
4 22
3 3
2 3
1 0
без
оценки
1

Рецензии на книги — Вера Бурлак

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

30 мая 2019 г. 17:49

234

4

Не раз сутыкалася з пытаннем: “У цябе няма дзяцей, дык навошта ты чытаеш дзіцячую літаратуру?” Так і хочацца адказаць: “Таму што магу”. Ці пасмяяцца, што рыхтуюся, каб ведаць, што чытаць будучым дзецям. Але сапраўдная прычына вельмі простая: мне падабаецца чытаць дзіцячую літаратуру. Не таму, што хочацца збегчы ад рэальных дарослых праблем у свет бесклапотнага маленства. Паверце, дзіцячыя кнігі, якія я чытаю часцей за ўсё, бесклапотнымі ніяк не назавеш. Проста дзяцінства — гэта цікавы і цудоўны час, калі вельмі хутка адбываецца станаўленне маленькага чалавека. І мне цікава назіраць за дзецьмі, за тым, як яны спасцігаюць свет, сталеюць і вырашаюць праблемы. А калі дзіцячая кніга напісаная якасна, то яе цікава чытаць і даросламу (паглядзіце, колькі прыхільнікаў сярод людзей сталага ўзросту…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 января 2020 г. 00:36

175

4

Вера Бурлак – вядомая паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца. Сярод яе даробку, напрыклад, пераклад на беларускую мову славутай кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса». Яна аўтарка кнігі дзіцячых вершаў «Фантазюркі», за якую летась атрымала прэмію імя Цёткі.

Веру можна назваць сучасным беларускім абэрыутам, які рэальнае жыццё трансфармуе праз лінзы абсурду, дзіцячай забавы, гратэску і алагізму. Каб змадэляваць зусім нечаканыя сітуацыі і каб чытач зрабіў нечаканыя высновы. Чытач, які не знаёмы з творчасцю Веры, які першы раз узяў у рукі яе кнігу, можа абурыцца тым, як аўтарка адвольна абыходзіцца з такімі сур'ёзнымі тэмамі як жыццё і смерць, жорсткасцю паводзінаў герояў, абсурднасцю сюжэта. Вось і ў кнізе прозы Веры Бурлак «Творы соннага жанру» большасць…

Развернуть

6 апреля 2012 г. 01:39

59

3

Лепшыя творы гэтай кнігі схаваны ў канец, што спачатку здаецца несправядлівым, а потым — адзіна вартым. Чытач мусіць прайсці тэст на "свайго/чужога" — і альбо застацца, альбо адмовіцца.

Што такога дзіўнага ў "Творах соннага жанру"? Спалучэнне неспалучальнага! З фармальнага гледзішча можна сцвярджаць, што Вера Бурлак закранае ў сваіх тэкстах праблемы быцця (адзінота, жыццё і смерць, каханне і забойства) і псіхалагічныя (як быць маменькіным сынком, што значыць быць разумным, жыццё з алергіяй, жыццё з псіхічнымі парушэннямі, дзіцячая свядомасць, пакінутыя дзеці, пазашлюбная цяжарнасць, тое, што мусіць быць недатыкальным). Усё гэта ў кнізе ёсць — і адначасова няма, бо гаворка нават на вельмі важныя тэмы вядзецца ў стылі, які нівеліруе сур'ёзнасць праблемы. І менавіта праверку на прыманне…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

8 октября 2017 г. 10:38

108

4

У большасці беларускіх паэтаў няпросты шлях да Беларусі. Спачатку трэба было прыйсці да Беларусі, і толькі затым стаць беларускім паэтам. Можна нарадзіцца ў самай што ні на ёсць патрыярхальнай беларускай вёсцы, затым скончыць беларускі філфак, але так і не прыйсці да Беларусі. А можна нарадзіцца недзе далёка-далёка ад Беларусі і не чуць з дзяцінства ніводнага беларускага слова, а ўрэшце рэшт да Беларусі прыйсці. У гэтым ёсць нешта метафізічнае. Таямніца поўная.

Вось і ў лёсе Веры Бурлак ёсць шмат загадак і нелагічнасцяў. Нарадзілася Вера ў Кіеве. З дзяцінства займалася музыкай, але паступіла ў БДУ на расійскую філалогію. Скончыла яе, затым аспірантуру, абараніла кандыдацкую, выкладае расійскую літаратуру ў БДУ. Нібыта нідзе яе шлях з беларушчынай не перакрыжоўваўся. Але ў 2001 годзе яна…

Развернуть

25 декабря 2014 г. 16:48

169

2.5

Милый сборник не обязывающих к длительным размышлениям стишков. Тут и откровенный стеб, вроде

На правадох электрык павіс. Тырчыць адвёртка з ілба. І думаеш, бачачы гэты эскіз: “Наша жыцьцё - барацьба!”

...и готичненький романтизм

Мой голас лунае ў прыгожай магільні У цемрадзі, што касуе час. Вы можаце слухаць старанна і пільна, Ды я ўсё адно не пачую вас.

Хоть и проскальзывают тени возрастного осмысления мира - все люди взрослеют и становятся мудрей - но в основном авторы играли словами и даже слогами, позабавились сами и позабавили читателя.

Міла мела мала мыла. Мыла мула мылам Міла.

Спасибо им. И такое чтиво иногда бывает нужно.

24 января 2015 г. 01:01

62

5

Кніга чапляе не адразу. Але калі паднабрацца трошкі цярпення, то пры далейшым да яе звяртанні, творы не расчаруюць. Прынамсі, так здарылася ў маім выпадку. Пасля першага чытання кнігу хацелася проста пакінуць у "буккросінгу" для больш дасціпнага чытача. Але нешта прымусіла мяне перачытаць яе ў другі раз (а потым у трэці і г.д.). З кожным разам атрымліваў усё большую асалоду ад схаваных сэнсаў, стылю... Раю ўсім!