Автор
Татьяна Шамякина

Таццяна Іванаўна Шамякіна

  • 7 книг
  • 7 читателей
2.9
11оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
2.9
11оценок
5 4
4 0
3 3
2 0
1 4
без
оценки
0

Татьяна Шамякина — новинки

  • Іван Шамякін: вядомы і невядомы Иван Шамякин
    ISBN: 978-985-6994-13-8
    Год издания: 2011
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна «Слаўся, Марыя!».
    Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры. Адрасуецца школьнікам, студэнтам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай культурай.
  • Міфалогія і беларуская літаратура Таццяна Шамякіна
    ISBN: 978-985-02-0925-2
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Кніга створаная на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтаркі своеасаблівы: сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным эсэ з выкарыстаннем…

    Развернуть
  • Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум Таццяна Шамякіна
    ISBN: 978-985-500-101-1
    Год издания: 2007
    Издательство: РІВШ
    Язык: Белорусский

    Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх – філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы – у выказаных…

    Развернуть
  • Славянская міфалогія Таццяна Шамякіна
    ISBN: 985-6741-91-2
    Год издания: 2005
    Издательство: РІВШ
    Язык: Белорусский

    “Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі міфалагічнымі паняццямі і імёнамі, развіццём міфалогіі як навукі, яе значэннем у сучаснай гуманітарнай сістэме ведаў, увесці нацыянальную (рэгіянальную) міфалогію ў кантэкст сусветнай,…

    Развернуть
  • Міфалогія і літаратура Таццяна Шамякіна
    ISBN: 985-6576-40-7
    Год издания: 2004
    Издательство: Беллітфонд
    Язык: Белорусский
  • Міфалогія Беларусі Таццяна Шамякіна
    ISBN: 985-02-0419-2
    Год издания: 2000
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Упершыню беларуская міфалогія прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапсйскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка — Жыццё і Смерць, Чалавек і Прырода, Дабро і Зло. Кніга будзе карыснай студэнтам ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ і вучням старэйшых класаў.

  • На лініі перасячэння Таццяна Шамякіна
    Год издания: 1982
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.