Напэўна, недзе там, на мяжы быцьця, куды сыходзяць душы памерлых абываталяў, ля брамы маскультнага раю стаіць ён — інфэрнальны Якубовіч з вачыма мудрага сьфінкса, і прымае ад іх чаканкі, вышыванкі, і слухае дзіцячыя вершыкі, і задае пытаньні, і прапануе круціць барабан. Тры разы.