Автор
Вацлав Ластовский

Вацлаў Ластоўскі

  • 9 книг
  • 3 подписчика
  • 95 читателей
4.2
185оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
185оценок
5 72
4 85
3 28
2 0
1 0
без
оценки
36

Лучшие книги Вацлава Устиновича Ластовского

  • Лабірынты Вацлаў Ластоўскі
    Язык: Белорусский

    Фантастыка і філасофія на тэму гісторыі Беларусі. Здольнасць вызначыць не толькі геаграфічныя, але і гістарычныя каардынаты Бацькаўшчыны, разабрацца ў яе складаных, часам трагічных пуцявінах-лабірынтах Ластоўскі-празаік бліскуча прадэманстраваў у аповесці «Лабірынты». Гэта самая яркая мастацкая рэч у літаратурнай спадчыне В. Ластоўскага.

  • Лабiрынты. Выбраныя творы Вацлаў Ластоўскі
    ISBN: 978-985-15-2281-7
    Год издания: 2015
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский

    Выдатны беларускі пісьменнік, крытык, публіцыст, вучоны Вацлаў Ластоўскі (1883 - 1938) пакінуў не толькі творы для дарослых, але і для дзяцей. Яны, як зрэшты і ўся спадчына В. Ластоўскага, да апошняга часу былі мала вядомы беларускаму чытачу. Захавана аўтарская арфаграфія твораў. Для шырокага кола чытачоў.

  • Кароткая гісторыя Беларусі Вацлаў Ластоўскі
    ISBN: 5-7855-0646-7
    Год издания: 1993
    Издательство: Універсітэцкае
    Язык: Белорусский
    Перавыданне кнігі Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» — унікальная знаходка як для вучоных-даследчыкаў, так і для ўсіх тых, каго і сёння хвалюе гісторыя роднага краю, яго мінулае і будучае. Работа была выдадзена ў 1910 г. у Вільні, друкавалася ў газеце «Наша ніва».
  • Выбраныя творы (сборник) Вацлаў Ластоўскі
    ISBN: 985-6318-13-0
    Год издания: 1997
    Издательство: Беларускі кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У магутнай кагорце беларускіх адраджэнцаў постаць Вацлава Ластоўскага (1883—1938) адна з самых незвычайных. Прем’ер-міністр БНР, даследчык гісторыі і культуры Беларусі, дасведчаны вучоны, аўтар "Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка", "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі", В. Ластоўскі быў выдатным публіцыстам, самабытным празаікам, арыгінальным паэтам і перакладчыкам. Заўчасна пайшоў з жыцця, стаўшы ахвярай бальшавіцкага тэрору. Аднатомнік упершыню знаёміць чытача з лепшай часцінай багатай на плён літаратурнай спадчыны В. Ластоўскага. Гэта — трэці па ліку том "Беларускага кнігазбору". Да яго выйшлі аднатомнікі Яна Чачота…

    Развернуть
  • Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі Вацлаў Ластоўскі
    ISBN: 978-982-02-1383-9
    Год издания: 2012
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Факсімільнае выданне.
    Вацлаў Ластоўскі – адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца права Беларусі заняць «свой пачэсны пасад між народамі». Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці і каштоўнасці як навуковае і прэзентанцыйнае выданне, якое больш 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
  • Бяздоннае багацце Вацлаў Ластоўскі
    ISBN: 985-05-0345-9
    Год издания: 2001
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    Прыказкі, прымаўкі, трапныя выказванні, замовы, легенды, казкі і паданні – скарбніца народнай літаратуры, народнай культуры у літаратурнай апрацоўцы Вацлава Ластоўскага. Правільней было б сказаць, што гэтая кніга – аўтарскія апавяданні, казкі і легенды, асновай якім паслужыў народны фальклор для дзяцей і моладзі (дарэчы, інакш і быць не можа). Дагэтуль мы былі знаёмыя з Вацлавам Ластоўскім выключна як з “сур’ёзным” даследчыкам, пісьменнікам, даследчыкам, навукоўцам. Тым часам у яго спадчыне захаваўся цэлы шэраг твораў для дзяцей і моладзі, але, не проста забаўляльных тэкстаў, а тэкстаў для чытання, для вучобы, для пазнання культуры, мовы, літаратуры і багацця народнай спадчыны. У кнізе знойдзем таксама успаміны. Гэта і сустрэчы з вядомымі людзьмі, успаміны з дзяцінства, мемуарная літаратура.
  • Дрэва вечнасці (сборник) Шота Руставели
    ISBN: 985-02-0781-7
    Год издания: 2005
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

    Развернуть
  • Творы (сборник) Власт (Вацлаў Ластоўскі)
    Год издания: 1956
    Издательство: Мюнхэн: Бацькаўшчына
    Язык: Белорусский
    Выпускаючы асобнай кніжкай творы Вацлава Ластоўскага (літаратурны псэўдонім Власт), Выдавецтва «Бацькаўшчыны» мела на мэце хоць з грубшага пазнаёміць беларускае грамадзтва на эміграцыі з гэтым арыгінальным, высока ўталентаваным і пры гэтым мала ведамым беларускім пісьменьнікам. Ластоўскі пачаў пісаць і друкаваць у «Нашай Ніве» свае першыя мастацкія апавяданьні каля 1910 году, а ўжо ў 1913 годзе Максім Багдановіч у сваім аглядзе сучаснай яму беларускай літаратуры «За тры гады (1911—1913)» даў такую ацэну пісьменьніку: «Власт надрукаваў усяго 3—4 рэчы, але кажную можна ўзяць за прыклад, як трэба пісаць». Галоўнай прычынай малой знаёмасьці, а навет забытасьці літаратурнай спадчыны Ластоўскага трэба ўважаць тое, што пісьменьнік, друкуючы свае творы ў розных беларускіх пэрыёдыках, не дачакаўся выданьня аніводнага асобнага іх зборніка. А тымчасам ягоная ўдзельная вага ў гісторыі беларускае літаратуры не малая. (Ад выдавецтва, фрагмэнт)
  • Адзінокі Вацлаў Ластоўскі
    Язык: Белорусский
    Драматычны абразок.
    Эпізод з жыцця Францішка Скарыны.