Автор
Янка Брыль
Янка Антонавіч Брыль
4.3
4.3
211оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 99 | |
4 | 80 | |
3 | 31 | |
2 | 1 | |
1 | 0 | |
без оценки |
43 |
211оценок
Последние издания книг Янки Брыля
- 130 произведений
- 80 изданий на 5 языках
-
Алесь Адамович, Янка Брыль, Владимир Колесник
Я з вогненнай вёскі...
ISBN: 978-985-02-2124-7 Год издания: 2022 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
«На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта — у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся тут, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб расказаць тое, пра што ведаць — страшна, а забыцца — небяспечна», — гэтымі словамі адкрываецца кніга-дакумент. Збіраючы матэрыялы для зборніка жудаснай, трагічнай, драматычнай гістарычнай памяці на тэму «вогненных вёсак», пісьменнікі аб’ездзілі 147 вёсак у трыццаці пяці раёнах Беларусі. Зрабілі гэта надзвычай інтэнсіўна — на працягу 1970 — 1973 сустрэліся з сотнямі непасрэдных сведак знішчэння людзей і вёсак, сотнямі сведкаў, якія літаральна цудам ацалелі… -
Алесь Адамович, Янка Брыль, Владимир Колесник
Я из огненной деревни
ISBN: 978-5-17-146384-7 Год издания: 2022 Издательство: АСТ Язык: Русский Аннотация
"Я из огненной деревни" — документальный сборник воспоминаний про уничтожение фашистами белорусских деревень и о партизанах во время Великой Отечественной войны, собранный и составленный белорусскими писателями Алесем Адамовичем,Владимиром Колесником и Янкой Брылем.
В книгу вошли свидетельства только тех людей, которые лично пережили трагедию сожженных деревень, убийства родных и односельчан. Для опроса очевидцев писатели на протяжении 1970—1973 годов объездили с магнитофоном 147 деревень в 35 районах Белоруссии и записали воспоминания более 300 непосредственных участников событий. -
Янка Брыль
Збор твораў. У 10 т. Т. 6. ...
ISBN: 978-985-02-2010-3 Год издания: 2020 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2006) увайшлі цыклы лірычных запісаў і мініяцюр 1945—1992 гадоў, якія з’яўляюцца адметным жанрам у творчасці пісьменніка. У іх адлюстраваны роздум аўтара над падзеямі літаратурнага і грамадскага жыцця, вострымі праблемамі сучаснасці, шырыня поглядаў і цікавасць да культур народаў свету. Тэксты вызначаюцца дасціпнасцю, назіральнасцю аўтара, яго ўменнем адбіраць трапныя дэталі, а таксама яскравай народнай мовай. -
Янка Брыль
Збор твораў. У 10 т. Т. 5. ...
ISBN: 978-985-02-1953-4 Год издания: 2020 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У пяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2016) увайшоў раман «Птушкі і гнёзды» (1942—1944, 1962—1964), які лічыцца адным з найлепшых антываенных твораў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Падзеі Другой сусветнай вайны перадаюцца ў рамане праз светаўспрыманне ўраджэнца Заходняй Беларусі, былога польскага салдата, які трапіў у нямецкі палон. У творы пісьменнік уздымае шэраг вострых і на сённяшні дзень тэм: чалавек і Радзіма, беларус у свеце, чалавек і вайна. -
Янка Брыль
Збор твораў. У 10 тамах. То...
ISBN: 978-985-02-1893-3 Год издания: 2019 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Трэці том першага навукова каментаванага Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля склалі яго раннія аповесці, як і большасць твораў пісьменніка, аўтабіяграфічныя.
Аповесць “Сірочы хлеб” — хрэстаматыйна вядомы твор — першая аповесць пісьменніка. На прыкладзе галоўнага героя Даніка Мальца, бадай, найяскравейшага дзіцячага вобраза Брылёўскіх кніг, “празаік паказаў, як беларускі хлопчык пачынае разумець хараство роднай мовы, пачынае адчуваць сябе сынам свайго народа” (Б. Бур’ян).
У аповесці “У сям’і” “перад чытачом паўстае чароўны малюнак сямейнага ўзаемаразумення, сапраўды паўнацэнная, здаровая” (М. Тычына), заходнебеларуская працоўная сялянская сям’я Ганчарыкаў, “духоўна ўзвышаная ўдзелам у асветніцкім і вызваленчым руху” (У. Калеснік), “інтарэсы яе членаў — гэта цэлы свет” (М. Тычына).
Час дзеяння аповесці “Граніца” — 1930-я гады. Героі твора — рабочыя, сяляне і працоўная інтэлігенцыя, найлепшыя прадстаўнікі беларускага, польскага і яўрэйскага насельніцтва, якім супрацьстаяць прадстаўнікі польскай улады, што душылі рэвалюцыйны нацыянальна-вызваленчы рух прыгнечаных народаў.
Пісьменнік раскрывае перад чытачом псіхалогію дзейных асоб, розных людзей з рознымі характарамі, паводзінамі, звычкамі.
Аповесць “У Забалоцці днее” — адзін з самых папулярных на той час твораў. У 1952 г. ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У раздзеле “Каментарыі”, грунтоўна складзеным Вольгай Карачун, можна пазнаёміцца, як адбывалася праца аўтара над тым ці іншым творам, а таксама з ацэнкамі крытыкі аповесцяў Янкі Брыля. -
Янка Брыль
Збор твораў. У 10 т. Том 4....
ISBN: 978-985-02-1915-2 Год издания: 2019 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У чацвёрты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917—2006) увайшлі аповесці 1954—1991 гг., якія ілюструюць адыход аўтара ад канонаў сацыялістычнага рэалізму і яго сталае імкненне да ўвядзення ў літаратуру на той час непажаданых і нават забароненых тэм. У глыбока нацыянальных па форме творах пісьменнік сцвердзіў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, абараняў права кожнай асобы і народа на свабоднае самастойнае існаванне і развіццё. -
Янка Брыль
Збор твораў. У 10 тамах. То...
ISBN: 978-985-02-1830-8 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Янка Брыль
Збор твораў. У 10 тамах. То...
ISBN: 978-985-02-1869-8 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Янка Брыль, Алесь Жук
Празаічныя творы для дадатк...
ISBN: 978-985-575-169-5 Год издания: 2018 Издательство: Звязда Язык: Белорусский Аннотация
У зборнік увайшлі творы выбітных пісьменнікаў Алеся Жука і Янкі Брыля, якія прадстаўляюць класічную беларускую прзу 20 стагоддзя. А.Жук - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якогоа вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццем. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццевыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.
А ў мініяцюрах і эсэ Янкі Брыля - роздум пра час, чалавечыя лесы, шчыры клопарт пра мір, свабоду, родную мову, захапленне красой прыроды і вечнай паэзіяй маленства.
Выданне адрасавана як вучням старэйшых класаў, так і ўсім аматарам класічнай літаратуры. -
Янка Брыль
Яшчэ раз пра вечнае (сборник)
ISBN: 978-985-02-1767-7 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917 - 2006) увайшлі аповесці «Золак, убачаны здалёк» і «Сірочы хлеб», а таксама некаторыя апавяданні, мініяцюры і запісы з багатай спадчыны класіка.