«Надыходзіць час ганьбы, калега вядзьмару, час нечуванай, бязмежнай ганьбы. І трэба прыстасоўвацца...»
Перад абліччам вайны, якую героі кнігі называюць часам ганьбы, гонар, выбар, надзея і нават жыццё робяцца раскошай, якую немагчыма сабе дазволіць. Галоўны герой сагі Геральт з Рывіі калісьці вельмі не хацеў выбіраць, і ўсё, што яму цяпер застаецца, — выбіраць без выбару, спадзявацца, што надзея не страчаная, а рэштай жыцця плаціць за памылку нейтральнасці.
Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
Пераклад лаўрэата Прэміі Карласа Шэрмана Кацярыны Маціеўскай.
«Надыходзіць час ганьбы, калега вядзьмару, час нечуванай, бязмежнай ганьбы. І трэба прыстасоўвацца...»
Перад абліччам вайны, якую героі кнігі называюць часам ганьбы, гонар,…
Комментарии
Карысная падборка, дзякую. Шкада толькі, што перакладаў папулярных клясычных твораў нават на Палічцы вельмі мала, а была ж у пачатку 90-х добрая серыя "Скарбы сусьветнай літаратуры".
Дзякуй вам за дапаўненні. Сапраўды шкада, але радуе, што хаця б коласаўскія выданні (з чорнай "Літаратурнай скарбонкі") можна набыць у Цэнтральнай кнігарні за смешныя грошы, як і "Бібліятэку французскай драматургіі".
Прагледзела паліцу, у другі шэраг кніг лезці паленавалася.
Серыя, аналагічная "Па кім звоніць звон": Мерымэ "Навелы", Шолам Алейхем "Тэўе-малочнік", Лангфела + Уітмен, Гётэ "Фауст", Стэйнбек "Гронкі гневу", Вазаў "У ярме", Шылер "Вершы і балады. Драмы", Райніс "Выбранае", Шэкспір "Санеты, трагедыі", Ман "Доктар Фаустус";
2 "поўныя" пераклады Бібліі (Сёмухі і Чарняўскага);
серыя "Бібліятэка замежнай прозы" (кнігі малога фармату ў цвёрдай вокладцы): Грэм Грын "Стамбульскі экспрэс", Генрых Бёль "Більярд а палове дзесятай", Джордж Оруэл "Ферма. 1984", Экзюперы "Планета людзей", Мапасан "Навелы", Сіменон "Пад страхам смерці", Гашак "Госць у хату", Камю "Чужаніца", Марыяк "Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк", Сартр "Мур", Коба Абэ "Жанчына ў пясках";
невялікі зборнік Байрана, Беранжэ,
усё, далей не залезу))