Больше рецензий

elefant

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 июля 2015 г. 00:06

9K

5

Чарговы раман ад майго любага пісьменніка Івана Шамякіна. Дарэчы, каб быць дакладным, упершыню дакрануўся да яго дзесяць год таму і вось зараз ізноў пацягнула на айчынную класіку. Памятаю, як тады ўразіла мяне гісторыя Зосі Савіч і Антона Яраша, не змяніліся маі адносіны і сёння.

Цікава, што спробы перапісаць гісторыю, замоўчыць тыя вялікія падзеі, што адбываліся ў гады Вялікая Айчынная і, на жаль, так папулярны сёння, мелі месца і тады – у далёкія 60-тыя… Ітак, раман “Сэрца на далоні”, як і многія іншыя творы аўтара – аб чэсці чалавека, яго сумленні, духоўным і прафессійным, праблеме выбару. Не аднойчы Іван Шамякін спалучаў дзень сёняшні (на ўвазе выхаду кнігі) і дні вайны – гэта, так казаць, яго пісьменніцкі стыль: бачылі мы такое і ў “Вазьму твой боль” і ў “Атлантах і карыятыдах” і тут – у “Сэрцы на далоні”. Цяперашняе і мінулае як бы спалучаецца ў рамене, вырашаючы самыя важныя праблемы ў жыцці ўсяго грамадства: праўды мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, да чалавека, кіраўніка падполля, што быў аб’яўлены нямецкім здраднікам і, як гаворылі, расстраляны партызанамі.

І вось спусця 18 год яго дачка Зося, што дапамагала падполлю, раскрывае страшэнную тайну – яе бацька не быў здраднікам, а Савіча расстралялі самі фашысты. Такім чынам, гісторыя, апісаная Сямёнам Гуканам – старшынёй гарсавета, чыноўнікам і кар’ерыстам у сваіх успамінах – няпраўда. Ня верыў гэтаму і Антон Яраш, вядомы у горадзе хірург, што ў гады вайны сам з’яўляўся падпольшчыкам і ратаваўся ў доме Савічаў ад паліцыі. Але хто паверыць дачцы здрадніка, тым больш – за Гуканам уся сіла і ўседазволенасць. І калі праз шаснаццаць год пасля вайны сціплай Зосе з парокам сэрца хутка патрабуецца аперацыя – чыноўнікі проста чураюцца яе, яна ж – “дачка здрадніка”. Антон Яраш і яго сябра журналіст Кірыла Шыковіч разумеюць – у этай гісторыі нешта не так, ды і сам Гукан ставіць палкі ў калёса расследванню, якое гэтыя абодва распачалі.

Наўрад ці гэты раман можна назваць дэтыктывам, але кропкі даследвання ў ім усё ж такі маюцца. Фінал прадбачлівы, але і ўражвае – хто мог паверыць, што сам старшыня гарсавета – здраднік, які не толькі застаўся не пакараны, але і займае такую высокую пасаду на працягу многіх год. Тыя, хто ведаў праўду (былая медсястра і інш.) проста баяліся. Сэрца на далоні – гэта сімвал даверу, грамадства, пазбаўленага ад страху і падазронасці, шчырасці і адкрытасці. І няхай далейшы лёс Зосі Савіч нам невядомы (яна знікла ноччу, пакінуў запіску з падзякай за выратаванне – яе цела і душы – добрае імя яе бацькі было, наканец, вернута), але мы ведаем што ў гэтай гісторыі добры канец.