Больше рецензий

18 декабря 2023 г. 21:28

277

5 Абагульнены характар беларуса

Каментар аўтара Уладзіміра Караткевіча :
"Ладдзя роспачы", па-мойму, найбольш удалая спроба даць абагульнены характар беларуса, якому i чорт не брат, якога i смерць не палохае, якi больш за ўсе любiць Радзiму, жыццё i весялосць i нi пры якiх абставiнах не ўступiць у барацьбе за iх".

Словы атданай чытачкі:
Бадай самы жыццясцвярджальны твор на сённяшні дзень з усіх мной прачытанных.

Мне вось пашанціла толькі цяпер пачаць знаёміцца з творчасцю Караткевіча.
І  “Ладдзя роспачы”, гэта канешне стрэл у самае сэрца.
Галоўны герой, Гервасій Выліваха, рагачовец, не самы высокамаральны герой беларускай літаратуры, але ж такі харызматычны.
Любімец жанчын мне падаецца.

Аўтар надзяляе свайго героя тымі якасцямі, якія так прывабліваюць чытачоў.
Гервасій умее весці людзей за сабой, ён мае ўнутранную ўпэўненасць, што ўсё добра нават у такіх абставінах, калі наўгуле звычайнаму чалавеку ўжо аптымізм не свеціць.

Таксама Выліваха адказваецца падпарадкавацца вымушаным абставінам, а крэпкія духам людзі, заўсёды вабяць да сябе.

Знакамітая “фраза” пра “Рабі нечаканае, рабі як не робіць ніхто..”, гэта якраз словы Вылівахі, і кажа ён іх, калі сустракаецца са смерцю.

Калі вам не хапае крышачку аптымізму і веры, то гэта аповесць,
шчырая мая рэкамендацыя.
Тым больш, пасля напісання, “Ладдзя роспачы”, перажыла аж 212 правак, пакуль дайшла да чытача.
Бо на думку рэдактараў, твор быў вельмі беларусізаваны, што ў тыя часы не віталася.

Але Караткевіч усе роўна хацеў данесці свае ідэі да чытачоў, нават с цэнзурай.