Больше цитат

varganka

25 июня 2014 г., 14:14

49. Ружовыя радзімкі

У мужчыны было шмат радзімак, а ў жанчыны іх зусім не было. Мужчыну спадабалася жанчына без радзімак, а жанчыне глянуўся мужчына з Ружовымі радзімкамі, і яны закахаліся адзін у аднаго. Яны так цалаваліся і кахаліся, так абдымаліся і прыціскаліся, так перапляталіся і любіліся, што палова Ружовых радзімак нейкім чынам узяла і перапаўзла з мужчыны ды на жанчыну, але праз гэта каханкі не разлюбілі адзін аднаго. [с. 64]