Больше цитат

xbohx

18 июня 2014 г., 23:31

Дзе ты не размаўляй у нас з чалавекам, у каторага баліць за духовую дэградацыю народа, абавязкова выявіш па Фарынгейту ад 33 да 212 градусаў нянавісці да Еўропы і ЗША—Садома і Гаморы сучаснасці. Безумоўна, некаторая аргументацыя ў такім стаўленні ёсць (асабліва, калі гаварыць пра Садом), але надзвычай павярхоўная, а болей тут эмоцыяў чыста на псіхалагічным узроўні—ненавідзець Захад нас вучаць ужо год сто. Мінімум. Гэтую нянавісць асуджаць нельга, гэтая нянавісць ратавальная: яна проста і хутка тлумачыць усе нашыя беды—раз; яна абсалютна пераконвае нас, што мы лепшыя за іх—два.