Больше цитат

meggyy

30 марта 2022 г., 17:16

— Дурань, — нявесела сказаў Хрыстос. — Ну хто з нас калі-небудзь апаганіў мячэць? Татары тут жывуць. Моляцца па-свойму. Добрыя, мірныя людзі. Сумленныя, чыстаплотныя. Хто іх хаця пальцам крануў? А ты іх як?.. Яны нам — нічога. Вось ты нашто сюды прыйшоў? Нашто крычаў аб крыві, аб Богу, што прагне? Нашто Джанібека зарэзаў? Толькі каб давесці? Нас гэтым не давядзеш, не напалохаеш... Толькі... якое ж вы быдла... Што ў вас, што ў нас...