Больше цитат

Torvald5

24 сентября 2020 г., 10:43

Жыве Беларусь!

Братам па пяру i крывi ахвярую

Насуперак грозным тыранам,
насуперак Злу i Мане
жывем не ў балотным тумане,
жывем не ў сляпым табуне...

Жывем, як Купала i Колас
калiсь загадалi нам жыць...
Жывем без аглядкi на голас,
што зранку да ночы сiпiць:

— Прадайце Радзiму i Мову,
аддайце на здзек прыбышу
i Бога, i роднае Слова...
Прадайце святую Душу...

Я — бог, бо я ўладу вяршу!..

I нехта з нашчадкаў Iуды,
хто страхам i здрадаю жыў,
спаймаўся на д'яблаву вуду,
душу у ламбард залажыў,

не згледзеўшы нават, што цэннiк
ад часу Пiлата ўсё той —
трыццатнiк — за брата, хоць генiй,
хоць зеўрае лоб пустатой...

Ды, дзякаваць Богу, ёсць Людзi,
якiх не прадаць, не купiць,
чый Дух не скарыўся аблудзе,
каго — нi разбiць, нi спынiць!

Дык станем, браты мае й сёстры,
у шчыры i шчыльны хаўрус
i так, як Малiтву, — узнёсла
прамовiм: — Жыве Беларусь!