Больше цитат

gavrilo_princip

9 декабря 2019 г., 11:27

Там, у стэпе за Кіраваградам, наступаюць, акружаюць, адбіваюць атакі, вызваляюць сёлы і станцыі, а мы тут – суцэльная канцэнтрацыя болю. Як толькі дагэтуль не дадумаліся выкарыстоўваць яго энергію, акумуіраваць, кансерваваць, ператвараць у іншыя віды? Колькі яе, нечалавечай і пакутнай, прападае бясследна ў гэтай вайне! На жаль, цяпер, як і тысячы год на зямлі, пакуты – асабістая справа кожнага, бескарысная трата вялізных людскіх намаганняў.