Больше цитат

xbohx

17 августа 2018 г., 15:56

Лёгка быць вырадкам. Можна шкодзіць налева ды направа, атручваць усім жыццё, шукаючы сваю выгаду, ды не пакутаваць ад сораму. У вырадкаў няма сораму. Лёгка быць героем. Можна раздаваць усім на гарэхі ў імя найлепшай мэты і вялікай будучыні, можна, канешне, і атрымліваць на гарэхі — у імя найлепшай мэты і вялікай будучыні варта патрываць. Лёгка быць дурнем. Можна бясконца памыляцца і апраўдвацца сваёй тупасцю. Лёгка быць геніем. Нават калі ты памыляешся, мала хто гэта зразумее. Цяжка быць пасярэдзіне.