Больше цитат

bastanall

21 октября 2017 г., 20:53

Па спіне графа прабег халадок, калі сярод разбітага камення ён заўважыў рухі. Частка мерцвякоў перажыла выбух. Пакалечаныя, хто без рук, хто без ног, яны ўсё адно былі небяспечныя для жывых людзей.
— Казік, Янка, хлопцы, — прамовіў Агнскі і падышоў да зброі. Граф заткнуў за пас дзве набітыя пістолі і ўсяў адну са стрэльбаў, састаўленых у радок. — У нас на сёння ёсць яшчэ праца.