Больше цитат

Xartym

7 октября 2015 г., 19:28

Бамжы злавілі качку на Свіслачы, з’елі і памерлі ад птушынага грыпу. Галодныя студэнты настралялі галубоў, паелі і памерлі ад птушынага грыпу. Сэксуальны маньяк згвалціў дзяўчыну з педагагічнага ўніверсітэта ў тралейбусе нумар 34, тройчы ўдарыў яе нажом. Дзяўчына ў пакутах памерла ад птушынага грыпу. Сумны, самотны экскаватар патануў у Свіслачы. Экскаватарыст не здолеў даплыць да берага, бо ў Свіслачы не было вады. Яму давялося ісці пешшу. Калі ён выйшаў з вады, яго з’елі бамжы, бо пераблыталі кіроўцу экскаватара з качкай.