Издательство «Звязда»

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і Мастацтва" створана ў 2002 годзе. Заснавальнік - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе шляхам аб'яднання газеты "Звязда" і холдынгу "Літаратура і мастацтва" быў створаны РВУ "Выдавецкі дом "Звязда". Выпускае літаратурна-мастацкія і грамадска-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць» (з дадаткам «Бярозка»), «Нёман», «Вожык», газету «Літаратура і мастацтва".
Кніжны профіль РВУ «Літаратура і Мастацтва» досыць шырокі: мастацкая і дакументальная літаратура, гістарычная, краязнаўчая, вучэбная, для дзяцей сярэдняга і малодшага ўзросту. Добра зарэкамендавалі сябе серыі "Пераходны ўзрост", "Лімаўскі фальварак", "Святло мінуўшчыны" і іншыя; ажыццяўляюцца праекты "Мы - беларусы", "У пошуках страчанага", "Блакітная кніга у творах беларускіх пісьменнікаў", "Сто асоб беларускай гісторыі" , "Святло мінуўшчыны", "Бібліятэка сусветнай літаратуры". У год выдаецца больш за 70 кніг, кожная тыражом у сярэднім 1200 асобнікаў, на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах.
Асноўны напрамак выдавецтва - асвета, знаёмства людзей з лепшымі творамі як нацыянальнай, так і сусветнай літаратуры, выхаванне ў чытача пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, гонару за сваю зямлю, гісторыю, культуру. Сувязь з чытачом ажыццяўляецца ў асноўным праз бібліятэкі краіны і сетку кніжных магазінаў па ўсёй рэспубліцы. Выдавецтва працуе на прынцыпах поўнай самаакупнасці сваёй прадукцыі.
Айчынная і замежная літаратура выдаецца з абавязковым заключэннем дамоў, з захаваннем аўтарскіх праў. У другім выпадку дапамогу ў іх набыцці часта аказваюць замежныя амбасады ў Рэспубліцы Беларусь, зацікаўленыя ў распаўсюдзе лепшых узораў твора літаратуры сваіх краін у Беларусі. Асабліва цесныя творчыя сувязі ўсталяваліся з Пасольства Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Казахстана і Індыі. Публікуючы перакладныя творы з розных моў, выдавецтва спрыяе ўзнікненню ў краіне добрай перакладчыцкай школы. У планах выдавецтва павелічэнне аб'ёму выпускаемай прадукцыі да 100 кніг у год.

Серии

Пераходны ўзрост

Лімаўскі фальварак

Святло мінуўшчыны

Последняя редакция: 1 ноября 2013 г., 01:23, Feminna