• Дзіўныя здарэнні на неверагоднай планеце Стася Наркевіч
    ISBN: 978-985-7180-67-7
    Год издания: 2018
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Маленькая дзяўчынка з блакітнымі вачыма падышла да ложка. Зірнула на вялікую падушку і без усялякай ахвоты палезла пад коўдру.
    — Зноў адправілі спаць, — прабубніла пад нос. — Адну. Шкада, што бабулі побач няма, яна б казку распавяла. А то ні ў таткі, ні ў мамкі часу няма. Запрасілі б тую прыгажуню з тэлевізара да мяне, як было б весела! Яна столькі гісторый цікавых ведае, — сказала дзяўчынка, заплюшчыла вочкі і соладка пазяхнула. — Мо дрымота мяне закалыша і калыханку праспявае, а то…