Вручение 2022 г.

Премия за 2021 год.

Страна: Беларусь Дата проведения: 2022 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Виктор Сазонов 0.0
«Генетычны алфавіт» — гэта незвычайныя лёсы звычайных беларусаў, якіх гісторыя распачынаецца на фоне халоднай вайны паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Звычайная беларуская вёска, якая дваццаць пяць гадоў ад вайны памаленьку зажывае раны і дазваляе людзям цешыцца мірным жыццём і ейнымі правамі, хаця пад камунізмам, але ўжо без штодзённага голаду. І з дзецьмі, для якіх шчасце бачыць толькі ў горадзе. Тут аднак выпадкова прыйдзецца патрапіць у эпіцэнтр палітычных інтрыг і змагання амерыканскай і савецкай разведак. Закладзеная інтрыга, якая здзяйсняецца на працягу дваццаці пяці гадоў, у поўнай красе паказвае беларускі менталітэт з яго традыцыяй, страхамі, легендамі і надзеямі.
Валянціна Аксак 3.2
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе «Трэцім Эдэме» гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.
Дар’я Бялькевіч 4.2
«Дар’я Бялькевіч не заканчвала філфакаў, затое чытала паэзію і слухала жывых паэтаў. Можа, таму зусім не хворая на снабізм і ўпэўненая, што творчасць або дапамагае людзям, або нікому не патрэбная».
У зборнік увайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў 2016- 2021 гадах.
Вольга Гапеева 3.4
Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
Максім Клімковіч 4.1
У кнізе «Шкляная лялька» Максім Клімковіч аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаныя» крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці. Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук («Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука»).
Сяргей Пляскач 4.2
У рамане «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому» аўтар паказвае перыяд распаду савецкай імперыі. Галоўны герой Міхал Радзевіч трапляе ў войска, дзе сутыкаецца з поўным бяспраўем, дзедаўшчынай, крадзяжамі ды п’янствам. Неўзабаве яго асноўным клопатам становіцца праблема фізічнага выжывання.