Вручение 15 октября 2020 г.

У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, Дворец искусства Дата проведения: 15 октября 2020 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Сяргей Дубавец 4.4
Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў.
Андрэй Адамовіч 3.8

Второе место.

«Песня пра Цімура» – псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу – адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта – беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў – і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі.
Кніга выкліча вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў.
Зараслава Камінская 4.2

Третье место.

Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімым стравы, забытым месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
Вольга Гапеева 4.0
Наватарскі раман Вольгі Гапеевай “Кэмэл-Трэвэл” апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман - гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.
Адам Глобус 3.0
У новай кнізе Адама Глобуса сабраны партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Сяргей Календа 3.9
«Балтыйскія шкарпэткі» - гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду.
Заснавана на рэальных падзеях, усе супадзенні не выпадковыя.
Валер Каліноўскі 4.5
У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — “дзяцей Францыі”. Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю. Толькі ў ХХІ стагоддзі некаторыя з іх змаглі наведаць радзіму, а асобныя вярнулі сабе французскія пашпарты і перасяліліся ў Францыю.

У кнізе таксама сабраная інфармацыя пра беларускую дыяспару ў Францыі ў 30–50-х гадах ХХ стагоддзя, беларускія арганізацыі, прафсаюз і газеты, звесткі аб удзеле беларусаў у французскім Супраціве, а таксама пра тое, як і чаму сталінскі СССР арганізоўваў “рэпатрыяцыю” з Францыі.
Вера Лойка 4.0
«Апошні першы снег» — дэбютная кніга, тэксты якой пісаліся цягам дваццаці гадоў. Апавяданні вытрыманыя ў традыцыйна-класічным стылі і строга адпаведныя яму па сваёй літаратурнай форме. Узаемаадносіны паміж людзьмі ў постсавецкім грамадстве, іх думкі, пачуцці і ўчынкі, якія фармуюць філасофію жыцця беларускага этнасу – галоўная ідэйная скіраванасць твораў пісьменніцы. Артыкулы і эсэ, што складаюць другую частку выдання, распавядаюць пра жыццё вядомых людзей нацыянальнай і сусветнай літаратур (А. Васілевіч, А. Асташонак, С. Унсет), а таксама пра мастацкую творчасць, цесна звязаную з навакольным светам і жывой прыродай.
Вінцэсь Мудроў 4.1
Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.
Выпуск 117.
Людміла Рублеўская 4.4
Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік – чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патрантажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. І вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Пракседы. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…