Лучшая рецензия
Смотреть 1МІКОЛА АДАМ "ВЯЗЕНЬ ЗАМКА АДЗІНОТЫ"
(пра апавяданне з кнігі)
Адзінае, што мяне засмуціла – няўдалая, прэсная назва апавядання. Зусім як які артыкул у раённай газеце. А само апавяданне – смак. І тэма – тэма выключная па нашым часе: адзінота чалавека мастацкага ў грамадстве спажыўцоў. Ёмка і хораша. З лёгкай іранічнай усмешкай, з паглядам на самога сябе як ахвяру, але ў той жа час гэта самая ахвяра і вызначае свой ахвярны лёс. Няма плаксівасці, няма сузірання свайго лёсу як на шлях крыжовы – ёсць філасафічная спроба разабрацца: чаму сярод людзей застаецца чалавек адзін. Зразумела, што фармат апавядання, ды яшчэ такога кароткага – палова старонкі газетнай – не дасць аніяк адказаць з усёй глыбінёй на пытанне. Зрэшты, Мікола Адам і не імкнецца адказаць. Ён як быццам і ведае гэты адказ, яго…