Апавяданні

8 книг

  • Чалавек, які скраў сьцяну плачу (сборник) Эфраім Кішон
    ISBN: 978-985-6901-03-7
    Год издания: 2009
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменнікаў у перакладзе Паўла Касцюкевіча. Сярод іх — апавяданні папулярнага ў беларускага чытача "белага клоуна сусветнай літаратуры" Этгара Керэта, знаёмага па кнізе "Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам", перакладзенай з іўрыта на беларускую мову П.Касцюкевічам; творы лаўрэата многіх літаратурных прэмій Амоса Оза, аўтара раманаў "Мой Міхаэль" і "Аповесць аб каханні і цемры"; апавяданні Меіра Шалева, вядомага далёка за межамі Ізраіля сваім "Расійскім раманам"; а таксама проза сатырыка Эфраіма Кішона, чые творы разышліся па свеце больш чым 40‑мільённым накладам.

  • Анамалія (сборник) Алесь Бычкоўскі
    ISBN: 978-985-6906-59-9
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — «Хвалі. Бязмежная плынь» — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

  • Дваццаць польскіх апавяданьняў (сборник)
    ISBN: 978-985-6800-41-5
    Год издания: 2007
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.

  • Афганская шкатулка (сборник) Андрэй Федарэнка
    ISBN: 985-05-0521-4
    Год издания: 2002
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский

    Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – менавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крышынскага з-пад турэмнага арышту. Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне навакольным асяроддзем леглі ў аснову апавяданняў “Цугцванг”, “Дарожнае знаёмства”, “Ратан” і “Чабор”.

  • Тартак Иван Пташников
    Год издания: 1971
    Издательство: Советский писатель. Москва
    Язык: Русский

    В книгу известного белорусского писателя, лауреата Государственной премии БССР Ивана Пташникова вошлаи повесть "Тартак" - о трагической судьбе белорусской деревни Дальвы, вместе с жителями сожженной фашистами во время Великой Отечественной войны.

  • Выбраныя творы Іван Мележ
    ISBN: 985-6576-17-2
    Год издания: 2001
    Издательство: Беллітфонд
    Язык: Белорусский

    У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор».

  • Рабкова ноч Алесь Наварыч
    ISBN: 5-340-00040-0
    Год издания: 1988
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Любоў да роднай зямлі, любоў да роднай прыроды, гатоўнасць захаваць іх для нашчадкаў, духоўная прыгажлсць чалавека працы - галоўныя матывы кнігі маладога празаіка Алеся Наварычы. Аўтар ў сваіх творах глыбока і тонка даследуе духоўны свет чалавека, мастацкімі сродкамі раскрывае характары, стварае цікавыя, запамінальныя вобразы.

  • Нарысы сучаснага краязнаўства Збых Слупоўскі
    ISBN: 978-985-7209-60-6
    Год издания: 2020
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Філосаф Бертран Расел казаў, што сталы за нашай спінай могуць ператварыцца ў кенгуру, а мы таго й не ўбачым, але ж верым, што не ператвараюцца, бо такія законы. Гэтая кніжка пра тое, што ў нас сталы могуць ператварацца ў кенгуру прама перад вачыма. А яшчэ пра тое, як можна з гэтым жыць. А таксама пра зайцоў, баброў і міністраў адукацыі. Ну і пра бімбер, вядома ж.

    Развернуть

Оцените страницу

Ваша оценка