Больше историй

18 марта 2019 г. 18:39

944

Месца творчасці змяніць нельга

Я вельмі люблю "Мы з Санькам у тыле ворага" і "Мы — хлопцы жывучыя", упершыню прачытала іх яшчэ ў дзяцінстве. А вось трэцюю кніігу "Мы з Санькам — артылерысты" знайшла ў бібліятэцы толькі напрыканцы мінулага года. І пасля гэта пайшоў шэраг цікавых супадзенняў.
Літаральна праз некалькі дзён я выпадкова даведалася, што ў пачатку студзеня будзе святкавацца юбілей аўтара Івана Кірэевіча Сяркова (ужо пакойнага). Пачала збіраць матэрыял для газеты да гэтай даты, пагутарыла з гомельскім пісьменнікам Васілём Ткачовым. Ён расказаў, што часта бачыўся з Сярковым, калі той пісаў "Мы з Санькам — артылерысты" і нават прапаноўваў яму назваць кнігу "Мы з Санькам — салагі".
— А ведаеце, ідэя напісаць самую першую кнігу ўзнікла зусім побач з вашай рэдакцыяй, — дадаў Ткачоў. — Насупраць вашага будынка была піўная, дзе збіраліся пачынаючыя паэты і пісьменнікі. Яны і параілі Івану Кірэевічу напісаць кнігу на аснове сваіх дзіцячых успамінаў.
— А ведаеце, гэтая піўная і зараз працуе, — адказала я.
І гэта сапразды так. Былы "Вецярок" дзейнічае, праўда, засядаюць у ім ўжо не паэты і пісьменнікі, але ўсё роўна прыемна, што гэта месца захаввлася.