Больше историй

11 октября 2016 г. 14:50

3K

Гісторыя з "Каласамі..."

Вядома, картинка Irina_Tripuzova няма такога пісьменніка, які б падабаўся ўсім. Але вось усе мае знаёмыя, якія чытаюць кнігі на беларускай мове, любяць Уладзіміра Караткевіча. Адзін з іх нават сцвярджаў, што ажаніўся менавіта таму, што будучая жонка падзяляла яго захапленне Караткевічам (думаю, гэты факт быў, усё ж, не рашаючым, але важкім!).
Калія вучылася ў школе, з беларускімі пісьменнікамі мы знаёміліся звычайна цераз праграму па літаратуры, а потым, калі нехта з іх асабліва прыходзіўся даспадобы, чыталіся і іншыя творы.
Караткевіча ў школьнай праграме тады не было. Але імя яго то тут, то там усплывала ў размовах аматараў кнігі. Захацелася і самой нешта пачытаць, скласці меркаванне, бо экранізацыі "Дзікага палявання караля Стаха" і "Чорнага замка Альшанскага" здаліся нейкімі маркотнымі і асаблівага ўражання не зрабілі.
Абследаваўшы добра паліцы школьнай бібліятэкі, я ўсё ж знайшла адзін твор Уладзіміра Караткевіча — раман "Каласы пад сярпом тваім" (відаць, ён быў рэкамендаваны для пазакласнага чытання). Але... Кніга была нейкая зусім не кранутая, не чытаная, малюнак на вокладцы нічога захапляючага не абяцаў, як і назва. Я нават вырашыла, што гэта яшчэ адзін эпас пра цяжкае жыццё сялянства, якое так любілі апісваць нашы класікі. "Будзе нецікава!" — закрыла для сябе гэту тэму і так і не ўзялася за чытанне.
"Каласы пад сярпом тваім" прачытала толькі праз пару гадоў, калі дома з"явіўся збор твораў Караткевіча. І гэты твор зрабіў на мяне куды большае ўражанне, чым папулярныя гістарычныя дэтэктывы пісьменніка.
Сапраўдны беларускі патрыятычны раман, які, напэўна, ніколі не ўстарэе. Кніга, якую час ад часу хочацца перачытаць... Дарэчы, такая нагода асабіста ў мяне нядаўна з"явілася. Днямі давялося пабываць ў адрэстаўрыраванай сядзібе Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе. Аказалася, што мясцінамі гэтымі некалі валодаў адзін з продкаў Караткевіча (і прататып галоўнага героя яго рамана "Каласы пад сярпом тваім") Тумаш Грыневіч. Магчыма ў гэтай сядзібе ( хоць яна тады, зразумела, не мела такого выгляду) і адбылася частка падзей, апісаных у рамане..

Комментарии


Я тоже люблю Короткевича. Правда, по-белорусски я его почти не читала (два маленьких рассказа и одна прослушанная аудиокнига), зато в русском и украинском переводе читала всё. И "Колосья под серпом твоим" мне очень понравилось.


Да, его произведения интересны и сами по себе. Но в оригинале (белорусскоязычном) чувствуется, как ни у кого, возвышенное отношение к белорусскому языку и белорусской истории.


Я мечтала несколько лет купить на белорусском "Чёрный замок Ольшанский" или "Христос приземлился в Городне" (моя самая любимая), но в провинциальном украинском городе книги на белорусском не продают. В результате скачала "Чёрный замок" аудиокнигу - и получила массу удовольствия, ведь ещё и читал актёр так красиво:) Я всё понимаю по-белорусски, читать могу, но говорить-то не могу.


Приятно, что Вы интересуетесь белорусским языком. Я тоже по-украински все понимаю, наверно, и читать смогла бы, но говорить, конечно, не могу.


Кніга была нейкая зусім не кранутая, не чытаная, малюнак на вокладцы нічога захапляючага не абяцаў, як і назва

Так было i у маiм дзяцiнстве. Але я пачау чытаць.. I не змог адарвацца..Iверш запомнiу на усё жыццё.
I не плач, не магу ў вачах тваiх сiнiх
Бачыць слёз.
Даруй.
З жыцця адпусці.
За цябе так лёгка, так лёгка гiнуць.
Бы ў абдоймы каханай нарэшце пайсці.
З перарывістым, лёгкім, шчаслівым уздыхам
Да грудзей прынікнуць і замаўчаць.
Ты не плач. Я скажу табе ціха-ціха,
Што цалую лязо чужога мяча.
Ён дабро мне зрабіў, пракалоўшы грудзі:
Я ўпэўнены ў гэты шчаслівы дзень,
Што цябе ні Бог,
ні д’ябал,
нi людзi
Больш це змогуць вырваць з маіх грудзей.