Больше историй

17 сентября 2016 г.

541

Пачатак пакладзены!

Брацца за нешта новае - гэта заўсёды страшны, адказны, хвалюючы момант. Так было і з гэтай кнігай.

Верасень, новы вучэбны год, новы семестр, новыя дысцыпліны. Адна з іх - "Літаратура бліжняга замежжа", дзе мы будзем вывучаць (вывучаем) польскую і ўкраінскую літаратуру. Калі з польскай я была знаёма даўно (Міцкевіч, Ажэшка, Сянкевіч і інш.), то ўкраінская - абсалютная загадка (асобныя вершы асобных аўтараў не лічацца).

Некалькі гадоў таму быў перыяд, калі я актыўна вывучала ўкраінскую мову, глядзела ўкраінскія шоку тыпу "Х-фактар", "Украіна мае талент", "Каханая, мы забіваем дзяцей" (ладна, я гляджу іх і зараз :D ), але гэтыя веды нідзе не выкарыстоўвала і не спрабавала выкарыстоўваць. А тут украінская літаратура, і я падумала: а чаму б не чытаць у арыгінале, а не ў рускамоўных перакладах?

Першае, што патрапілася, - "Повія" Панаса Мірнага. Спампавала і пачала...
Першыя старонак 20 даваліся вельмі складана: замест таго, каб сачыць за сюжэтам, разбірацца ху із ху, я сачыла за правільным вымаўленнем складаных (для мяне) слоў.
І калі заўважыла, што прачытала нямалую частку кнігі і нічога не зразумела, падумала: не, трэба шукаць пераклад. Але, на шчасце, wi-fi падвёў, і я апынулася без інтэрнэту. "Ладна, пачытаю пакуль так, а потым спампую". І як ўцягнулася... Праз яшчэ некалькі дзясяткаў старонак абсалютна перастала заўважаць, што чытаю не на роднай мове і не на мове, якую ведаю дасканала. Канешне, дзякуй аўтару за сакавітасць рэплік, за клёвыя народныя выслоўі, прыказкі, прымаўкі, якія набліжалі да нашага, беларускага фальклору.
Плюсы арыгіналу і ў тым, што я мела магчымасць, хто з герояў размаўляе па-ўкраінску, а хто па-руску (у рускім перакладзе, думаю, такія моманты не асвятляюцца).

Што датычна непасрэдна твору:
1. "Штучнастаноўчых" персанажаў няма - амаль усе жывыя, не без граху, не ідэальныя.
2. А вось гіперадмоўныя ёсць. У першую чаргу, бацька Фёдара. Ну, нейкі ён занадта дрэнны чалавек. '
3. Хрысця, як мне здалося, стала "такой" не толькі з-за складанага лёсу, яшчэ напачатку твору яна падалася даволі легкадумнай.
4. Спадабаўся персанаж Мар'і.
5. Здзівілі безыменныя маскалі :)
6. Цудоўна апісана жыццё і звычаі тагачаснай вёскі.

Гэты твор натхніў чытаць усю ўкраінскую літаратуру па-ўкраінску!

Комментарии


От мене, українку, колись Короткевич сподвиг спробувати читати білоруською. Спочатку прослухала одну аудіокнижку - все зрозуміло))). Потім вже читала. Оскільки мені страшенно подобається білоруська мова, то одержала таке задоволення!


Як прыемна! =)
А мая любоў да ўкраінскай мовы пачалася з музыкі і перайшла на літаратуру)
Понятно
Мы используем куки-файлы, чтобы вы могли быстрее и удобнее пользоваться сайтом. Подробнее
Регистрация по электронной почте
Пароль будет создан автоматически и отправлен вам на почту, или ввести пароль самостоятельно
Регистрация через соц. сеть
После регистрации Вам будут доступны:
Персональные рекомендации
Скидки на книги в магазинах
Что читают ваши друзья
История чтения и личные коллекции