Белорусская классика — 16 книг
Год издания: 2021
Серия: Мая беларуская кніга
Адзін толькі радок у летапісе, які апавядае пра з’яўленне ілжэхрыста ў Гародні — і з яго, бы з насення, вырастае гісторыя Юрася Братчыка, спярша пабітага жыццём бадзяжнага актора і махляра, а потым — народнага заступніка, змагара, філосафа. Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера. Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…
На русском - Владимир Короткевич - Христос приземлился в Гродно
imaginative_man 9 октября 2022 г., 20:46
Год издания: 2018
Уладзімір Караткевіч - гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор "Каласы пад сярпом тваім" ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве - у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.
У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы - К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.
На русском - Владимир Короткевич - Колосья под серпом твоим
imaginative_man 9 октября 2022 г., 20:44
Год издания: 1984
Серия: Беларускі раман
У рамане «Праз гады» вядомага беларускага празаіка Платона Галавача (1903-1937) знайшлі сваё адлюстраванне жыццё дакастрычніцкай беларускай вёскі, развіццё рэвалюцыйнага руху, барацьба за калектывізацыю. У цэнтры твора — складаны жыццёвы шлях Паўла Будніка, камуніста, чалавека вялікай сілы волі і непахіснага характару.
Спасылка на Беларускую Палічку
Перевод на русский - Платон Галавач - Сквозь годы
imaginative_man 9 октября 2022 г., 17:44
Год издания: 2010
Серия: Кенгуру
"Шляхтич Завальня" - главное произведение классика белорусской литературы Яна Барщевского, цикл повествований, объединенных обрамляющим сюжетом.
На севере Беларуси, в лесной… Развернуть
Год издания: 2006
Комментариев пока нет — ваш может стать первым
Поделитесь мнением с другими читателями!