Больше рецензий

3 мая 2018 г. 14:56

776

5

Спадабалася вельмі. Магчыма, найперш таму, што мне падалося, бы аўтарка - назіральніца паводле жыцьцёвае ролі, як і я. Але ўсё адно некалі й назіральнікі робяцца болей ці меней актыўнымі ўдзельнікамі. Я б гэтую гісторыю назвала мульцікультурніцкаю. Якія мы - самыя па сабе, з такімі, як мы, зь іншымі, з цалкам іншымі? Як кожны з нас і ўсе мы ўжываемся ў сьвеце, як мы гэты сьвет бачым? Было цікава паглядзець на сьвет і стасункі паміж людзьмі вачыма аўтаркі, назіральніцы-ўдзельніцы. Аўтарка мела цікавы, у нечым унікальны досьвед, я ўдзячная за магчымасьць даведацца пра яго. І! Прывабны стыль! Лёгка чытаецца, лёгка ўяўляецца!