Больше рецензий

27 марта 2018 г. 08:31

524

2

Кніга Ірванца - спроба спраектаваць савецкую рэчаіснасць на сёння. Горад Роўна падзелены на дзве часткі - нашу, украінамоўную, і іх, рускамоўную. У нас сучасна, а ў іх - спецслужбы лютуюць. Я б сказаў, што прымітыўны сюжэт. Колькі разоў падобная алюзія выкарыстоўвалася ў кнігах, а ў кіно. І Ірванец не прынёс нічога арыгінальнага. Гэтая кніга для зацятых, часта неадукаваных, актывістаў, хто пры згадцы пра савецкае мінулае гаворыць толькі пра рэпрэсіі, русіфікацыю. І гэтай кнігай яны будуць трэсці, нібыта аргументам пра скрадзенае рускімі жыццё ў нашай краіны.
Выбар кнігі для перакладу, які зрабіў Уладзімір Арлоў, няўдалы. Бо калі пачынаць знаёмства з сучаснай украінскай літаратурай з гэтага твора, жадання чытаць іншых наўрад ці зʼявіцца.
Банальны сюжэт, а горш яшчэ тое, што апісаны ён прымітыўна. Не раю для прачытання.