Не пропусти хорошую книгу
  • 15 000 000оценок книг
  • 940 000рецензий на книги
  • 58 000 000книг в коллекциях
Зарегистрируйтесь или войдите
Пароль будет создан автоматически и отправлен вам на почту, или ввести пароль самостоятельно

Леанід Лаўрэш «Вандалін Шукевіч. Беларускі археолаг і краязнаўца» — рецензия

Оценка elefant:  5  

Невялічкае але вельмі карыснае даследванне знакамітага археолага, краязнаўца і фалькларыста. І не толькі таму, што сінтэтычнай працы яго жыцця і дзейнасці ў айчыннай гістарыяграфіі не існуе і па сённяшні дзень, але і дзякуючы якасці самой працы. Леанід Лаўрэш пайшоў шляхам не апісальным і біяграфічным, а сістэматызацыі і абагульнення ўсяго таго, што паспеў пакінуць пасля сябе Вандалін Шукевіч, што пры невялічкім аб’ёме кніжкі (ўсе выданні серыі па 64 старонкі) – дае больш плённы вынік.

Лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш падзяляе сваё даследванне на чатыры часткі, кожную з якіх прысвячае асобнаму накірунку дзейнасці свайго земляка і калегі па рамяслу: біяграфіі В. Шукевіча, навуковай дзейнасці, грамадскай, а таксама збіранню і абагульненню фальклора і этнаграфічнага матэрыялу. Гісторык не проста падае факты з жыцця В. Шукевіча, але раскладвае перад сваім чытачом сапраўдную неверагодную гісторыю, поўную кахання і здрады, барацьбы і несломнага духу. Так што першая частка не перагружана датамі і чытаецца вельмі лёгка.

Гаворачы аб навуковай дзейнасці, аўтар аналізуе захапленне В. Шукевіча археалогіяй і яго раскопкі, што праводзіліся на паўночным захадзе сучаснай Беларусі на працягу 35 год! Л. Лаўрэш адзначае уклад земляка ў развіццё археалогіі таго часу, што негледзячы на сапрацьстаянне афіцыйным поглядам на край аб яго “ісконная рускасці”, смаглі пераламіць людск светапогляд. Шмат – аб тым, што знайшоў В. Шукевіч, да якіх вынікаў прыйшоў, што з гэтага аправергнута сучасным развіццём архаелогіі, а што – падцвердзілася часам.

Частка аб грамадскай дзейнасці распавядае аб удзеле ў шматлікіх гістарычных і грамадсіх таварыствах, захадах па барадзьбе за аднаўленне замкаў: плённых (на прыкладзе выратавання ад поўнага знішчэння Тракайскага замка) і не вельмі (замкі ў Радуні і Лідзе). Шмат аб ідэлагічным супрацьстаянні с “даследчыкамі-вялікаросамі”, барацьбе за права “самастойнай” гісторыі краю, стварэнні музея і краязнаўчых даследваннях.

Вельмі цікавы апошні раздзел аб збіранні В. Шукевічам фальклору і іншага этнаграфічнага матэрыялу: усяго 400 запісаў звычаяў, 15 лягенд і 159 вераванняў. Усе вераванні сістэматызаваны па групам: спробы хутчэйшга замужжа, паводзіны ў замужжу, сакрэты поспеха ў жыцці, спробы шкодзіць іншым і заклінанні, варажба і прадсказанні, лячэнні і замовы. Тыя вынікі, да якіх у выніку прыхдзіць В. Шукевіч, а разам з ім і Л. Лаўрэш – здзіўляюць і падаюцца вельмі цікавымі.

“Забабоны часам даходзяць да абсурду. Перажыткі былі настолькі трывалымі, што калі б не юрыдычныя нормы, і не страх пакарання з боку дзяржаўных улад, то протыя людзі карысталіся б у жыцці звычаёвым сярэдневяковым правам дзеля расправы з “чараўнікамі”… У народзе створаны цэлы комплекс паводзін, прыдатны на ўсе выпадкі жыцця, які складаецца з розных перасцярог, абмежаванняў, забарон і г.д.”

Цікавы аналіз павер’яў аб лекавых сродках, спосабах лячэння, звычаяў, звязанных з выпечкай хлеба і вырабу масак: вельмі часта сяляне знаходзілі ў кургнанах старажытныя каменныя сякеры. Яны верылі, што гэта не прылады іх далёкіх дагістарычных продкаў, а што гэтыя стрэлы кідае уніз Пярун пры моцнай навальніцы. Больш таго, сякэры гэтыя яны лічылі чароўнымі і здольнымі лекаваць. Таму іх драбнілі, крышылі і ужывалі парашок пры хваробах страўніка! Гаспадыні нават змешвалі гэты каменны парашок у цеста, каб хлеб выпякаўся смачней.

Прочитано в рамках Урока литературоведения, урок №50 и Спаси книгу - напиши рецензию, 58 тур.

Наоми Новик «Чаща»
Чаща... Что такого завораживающего может быть в темном лесу? Какие секреты таят в себе деревья? Изначально, я даже не слышала про эту книгу, хотя методично…
yfnfkbz140594
livelib.ru
Мариам Петросян «Дом, в котором...»
"Дом в котором" - роман, который не сможет оставить равнодушным никого. Он может вызвать жалость, отвращение, безмерную любовь и дикое ощущение…
SvetSofia
livelib.ru
Эрик Сигал «История любви»
Теперь я понял, откуда Николас Спаркс черпал вдохновение для своей «Памятной прогулки» (более известной как «Спеши любить») – романа, который мне особенно…
elefant
livelib.ru
Регистрация по электронной почте
Пароль будет создан автоматически и отправлен вам на почту, или ввести пароль самостоятельно
Регистрация через соц. сеть
После регистрации Вы сможете:
Стать книжным экспертом
Участвовать в обсуждении книг
Быть в курсе всех книжных событий и новинок