Больше рецензий

28 февраля 2017 г. 21:55

2K

4 Ахвяры вайны

І рускія, і нямецкія салдаты зусім аднолькава спыняюцца крыху адпачыць у гэтым невялікім хутарку. Падсілкоўваюцца і кідаюць на стол грошы за ежу, жартуюць з дочкамі гаспадара.
Але вельмі хутка насельнікі хутара разумеюць розніцу паміж імі. Калі мясцовых дзяўчат немцы гоняць на работы і гвалтуюць. Гора і ганьба, а галоўнае

Чужы пакрыўдзіў, і свае ж не даруюць.

А думалася ж, хто можа напасці на мірных людзей у іх уласным двары?!
Рускія войскі працягваюць то наступаць, то адступаць. І навучаныя горкім вопытам хутарскія дзяўчаты становяцца бежанкамі. А іх бацькі застаюцца дома, па-ранейшаму спадзеючыся на волю лёсу.