Рецензия на книгу Том 2. За годам год: Уладзімір Карпаў — Irina_Tripuzova

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    20 января 2017

    Як аднаўлялі Мінск

    "Год за годам" — працяг рамана "Нямігі крывавыя берагі" з тымі ж асноўнымі героямі. Пасля вызвалення беларускай сталіцы былыя партызаны прымяраюць на сябе мірныя ролі: камісар Зімчук становіцца намеснікам старшыні гарвыканкама, партызанская медсястра Зося вяртаецца да настаўніцкай прафесіі, Валя становіцца студэнткай, а затым супрацоўніцай газеты. Мірнае жыццё не толькі радуе, але і раскрывае новыя бакі ў характарах тых, хто на вайне быў безумоўна бяястрашным і адважным. Няўлоўны падпольшчык Алешка аказваецца ветрагонам, які не здольны падпарадрадкоўвацца ніякім правілам. Волат-падрыўнік Урбановіч з галавой кідаееца ў будаўніцтва ўласнага дома, адсунуўшы на другі план агульнае сацыялістычнае будаўніцтва, за што яго па тых часах, безумоўна, не ўхвалілі. Сярод новых герояў — архітэктары і будаўнікі, што ўзяліся аднаўляць Мінск, а дакладней сказаць — будаваць яго занава. Галоўны архітэктар горада Васіль Юркевіч марыць стварыць горад еўрапейскага ўзроўню, якраз такога заслугоўваюць салдаты, вызваліўшыя палову Еўропы. Аднак летуценніку ўстаўляюць палкі ў калёсы амбіцыйныя, але не такія таленавітыя таварышы. Да таго ж гараджан, якія жывуць у зямлянках, цяжка заставіць марыць аб будучых архітэктурных шэдэўрах. Ім патрэбна любое жыллё і як мага хутчэй. Галоўнай вуліцай Мінска ў рамане называюць Савецкую ( затым — Савецкі праспект), г.зн. Ленінскі праспект (зараз — праспект Францыска Скарыны). Менавіта яе тут "выпрамляюць" і "напраўляюць", ад яе адштурхоўваюцца ўсе буйныя будоўлі. Таму праспект — таксама адзін з герояў гэтага рамана. картинка Irina_Tripuzova

    like6 понравилось
    90

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым